Краязнаўчая праграма

 

Гучыць музыка  В. Іванова “Спеў дубраў”.

Дэманструюцца слайды  з  краявідамі Тышкавіч.

 

Чытальнік:    (на фоне музыкі)

        У палескім слаўным краю, 

        Там, дзе Ясельда-рака,

        Ёсць мястэчка, быццам з раю,

                        дзе чакаюць земляка.

        Тышкавічы  – Мілы сэрцу родны кут,

        Дзе душа ляціць на крылах,

                         куды ножкі самі мкнуць.

        Тут на сэрцах легкакрылых

                         песні слаўныя пяюць.

        І ляцяць яны да неба,

                         дзе не толькі трэба хлеба,

        Сала, бульбы,  малака. Тут віруе – Талака.

        Талака народных песень,

        Талака народных дум.

         Гучаць яны на прадвесні,

                          дзе ёсць радасць, дзе ёсць сум…

                                                                     Васіль Каткавец

        

Гаспадыня 1:  Тышкавічы!.. Якое  мілагучнае і  меладычнае слова… Яно яскрава ўвабрала ў сябе і шэлест ліствы, і шэпт тых продкаў-прашчураў, якія працавалі ў віхуры часу.

Гаспаданя  2: Тут нашы карані, спадчына, якая і сёння звязвае нас з гэтым куточкам Радзімы. І менавіта тут, яшчэ ў маленстве мы па-сапраўднаму адчулі і адчуваем цяпер руплівую працу аднавяскоўцаў, нашу рэчку-прыгажуню Ясельду, наша  возера Мульное, лясы і палеткі, якія рассцілаюцца за вёскай.

Гаспадыня 1: Мы з маленства жывём у краі, багатым народнымі традыцыямі і абрадамі, якія і да сённяшняга часу беражліва захоўваюцца  і перадаюцца ў спадчыну.

Гаспадыня 2: Добры дзень, дарагія землякі, паважаныя госці!

Гаспадыня 1: Мы рады вітаць вас  на нашай светлай, цудоўнай, духоўна багатай тышкавіцкай зямлі!

Гучыць мелодыя.

На сцэну ў народным касцюме выходзіць дзяўчына з караваем.

Разам з ёю выходзіць ансамбль “Журавушка”.

 

Дзяўчына: Мы звычай маці сваёй зберагаем,

                    Усіх гасцей хлебам-соллю вітаем.

                    Кожны з вас будзе ўсмешкай сагрэт,

                    Калі ласка, прыміце наш хлеб.

 

 

 

{/gcontent}