
(Гучыць беларуская народная музыка. Госці і ўдзельнікі збіраюцца ў зале. Сцэна ўпрыгожана адпаведна тэме мерапрыемства.)
Муз.номер “Добры дзень людзі” “Ярыца”
Вядучы 1: Добры дзень паважаныя госці і аднавяскоўцы! Мы рады бачыць усіх прысутных на нашым мерапрыемстве “Мая вёска – мая любоў, мая песня”. Прысвечана гэта мерапрыемства нашай роднай вёсцы, месцы, дзе мы нарадзіліся і жывем, нашай малой радзіме.
Вядучы 2: У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць той куточак, дзе жывуць нашы бацькі і сябры, дзе знаходзіцца наш родны дом. Для кагосьці малая Радзіма – родная вёсачка, родны горад. А для кагосьці - вуліца або ўтульны дворык з арэлямі. Словам, малая Радзіма ў кожнага свая!
Вядучы 1: І кожны яе любіць па своему. А мы сёння хочам паказаць, як мы любім сваю малую радзіму – наш родны Моталь. Усе яго куточкі і вулачкі, усіх нашых аднавяскоўцаў, усё тое, што грэе наша сэрца.
Вядучы 2: Усе самыя цеплыя і прыгожыя словы нам хочацца падарыць нашым родным мясцінам.
Вядучы 1:Радзіма – гэта шчасце, Радзіма – гэта рай,
Радзіма – гэта песні, што льюцца з краю ў край.
Радзіма – гэта сонца, зямля ў зіхценні рос.
І любім мы Радзіму, яна – наш светлы лёс.
Муз. номер “Беларусь мая” “Мужыкі”
Муз. номер “Беларуская” Северинчик Светлана
(Чытальнік чытае верш на фоне ціхай мелодыі цымбал)
Чытальнік:
Там, дзе сосны спяваюць
Песні белым бярозкам,
Там спрадвеку стаіць
Мая родная вёска.
Я не ведаю болей
Месца лешага ў свеце,
На вялікай, блакітнай,
На нашай планеце.
І як толькі куды
Ад цябе ад’язджаю,
* * *
Скачивание доступно только для авторизованных пользователей сайта
.png)






