
Вядучы 1:Добры дзень, паважаныя сябры!
Вядучы 2: Шчыра вітаем вас у нашай утульнай зале!
Вядучы 1: 21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Заснаваны ЮНЕСКА з мэтай папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць.
Вядучы 2: Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яго з пашанай называюць люстэркам культуры і формай яе існавання. Родная мова з’яўляецца формай існавання і захавання народных традыцый, звычаяў, духоўных скарбаў, спосабам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры.
Вядучы 1: Мы — беларусы. Жывём у слаўнай, прыгожай краіне, якая горда называецца — Беларусь.
Наша краіна адметная сваёй прыродай, гісторыяй, культурай, традыцыямі. А яшчэ — гасціннасцю. І канешне ж — мовай. Багатай і зразумелай, мілагучнай і спеўнай, празрыстай і звонкай.
Вядучы 2. У фармаце сённяшняга свята Дня роднай мовы і літаратурнага брэйн-рынга “Пагуляем у роднае слова” мы прапануем вам акунуцца ў чароўны свет роднай, мілагучнай, беларускай мовы.
Вядучы 1:У гульні прымаюць удзел 2 каманды школы №2 г.Іванава “ЭРУДЫТ” і “МУДРЭЦ”. Давайце паапладыруем нашым камандам.
Вядучы 2:Гульня складаецца з прыпынкаў. Кожны прыпынак мае свае ўмовы, якія будуць дадзены перад яго правядзеннем, і пэўную колькасць балаў. А ацэньваць наш літаратурны брэйн-рынг будзе кампетэнтнае журы.
Прадстаўленне журы
Вядучы 1. А як нам лепш вывучыць беларускую мову? Трэба слухаць і гаварыць з тымі, хто ведае яе. Трэба чытаць кнігі на беларускай мове іглядзець телеперадачы. Прыслухоўвацца да роднай мовы і ўбіраць усё самае цікавае, што засталося нам у спадчыну.
Вядучы 2.Мы ўпэўнены, што сярод вас нямала кемлівых і эрудзіраваных вучняў.
Вядучы 1У нашым спаборніцтве патрэбна і хуткасць, і правільнасць выканання. Таму мы жадаем усім поспехаў! Гатовы? Тады ў добры шлях!
1 - Прыпынак “Перакладчыкі”
Вядучы 2:Ці любіце вы перакладаць? Я называю рускае слова ці словазлучэнне, а вы яго хутка перакладаеце на беларускую мовуі падымаеце сігнальны сцяжок.Адзін правільны пераклад – гэта адзін бал у вашу скарбонку.
Варыянты заданняў:
Движение — рух
Неделя- тыдзень
Тряпка- ануча
Карандаш- аловак
Расписание- расклад
Уважение- павага
Оттепель- адліга
Варежка- рукавіца
Серёжки- завушніца
Цепь- ланцуг
Учительская- настаўніцкая
Грязь- бруд
Журнал- часопіс
Брюки- штаны
Ежевика- ажыны
Колокольчик- званочак
Забор- плот
Пол- падлога
Одеяло- коўдра
Воротник- каўнер
Словазлучэнні:
пойти за грибами — пайсцi ў грыбы
смеяться над другом – смяяцца над сябрам
жениться на соседке – ажаніцца з суседкай
Вядучы 1: Нагадаем, гэта было апошняе словазлучэнне.
Выступленне журы
2 - Прыпынак “Шарада”
Вядучы 2:Умовы конкурсу: вы бачыце на картцы напісанае слова “пралеска”. Тут жа, пад гэтым словам, напішыце новыя словы (назоўнікі ў назоўным склоне), якія можна ўтварыць з дадзеных літар. Час выканання – аднахвіліна. Колькасць атрыманых балаў будзе залежыць ад колькасці складзеных вамі слоў. Час пайшоў!
Музыка
ПРАЛЕСКА(палка, лес, парк, лепка, раса, пара, рака, лак, сера, лекар, кара, сала, ласка, рак, лапа, каса і нш.)
Вядучы 1: Час прайшоў, здаем адказы журы.
Калі ласка, журы, падлічыце балы і аб’явіце вынікі 2-х прыпынкаў.
3 - Прыпынак “Словаведы”
Вядучы 2:Я чытаю вам словы і даю тры варыянты іх значэнняў. Неабходна выбраць адзін правільны адказ і падняць адпаведную шыльдачку з літарай а, б ці в. За кожны правільны адказ – 1 бал. (Шыльды ўсе ў капітана, ён паказвае адказ каманды).Пытанні задаюцца абедзвюм камандам адначасова.
1. Поплаў – гэта …
а) выдатны плывец;
б) рачная трава;
*в) луг у пойме ракі.
2. Грэбля – гэта …
*а) насціл з бярвення або галля для праезду па гразкім месцы;
б) металічная насадка з размешчанымі пад прамым вуглом зуб’ямі…
в) становішча, якое выклікае пагарду і асуджэнне або прыніжае чыю-небудзь годнасць.
3. Каснік – гэта:
а) чалавек з касою, або той, хто косіць;
б*) вузкая палоска, істужка;
в) травянісатая шматгадовая расіна з мечападобнымі лістамі і вялікімі кветкамі сіняга, жоўтага і фіялетавага колеру.
4. Дыямент – гэта…
а) вялікі яркі метэор;
б) мера вагі, роўная 160 кілаграмам;
*в) алмаз, брыльянт.
5. Альтанка – гэта…
*а) летніпакойабо садовая пабудова для адпачынку;
б) парода маленькіх хатніх сабачак з доўгай мяккай шэрсцю;
в) тонкая празрыстая тканіна
Вядучы 1:“Альтанка” былоапошняе слова. Калі ласка журы падлічыце балы і аб’явіце вынікі 4-х прыпынкаў.Пакуль журы падлічвае балы мы паслухаем кліп.
Слова журы
4 -Прыпынак “Крылатая паштоўка”
Вядучы 2:Умовы конкурсу: у паштоўцы знаходзіцца два малюнкі з зашыфраваным фразеалагізмам, устойлівым выразам. Ваша задача: адгадаць, якія фразеалагізмы паказаны на малюнках, растлумачыць, што яны абазначаюць і прывесці прыклады. На выкананне задання – 2хвіліны.
Для каманды “ЭРУДЫТ”
1. Як кура лапай – неакуратна, неахайна.
2. Як кот з сабакам – пра людзей, якія пастаянна сварацца.
3. Як кот наплакаў – вельмі мала (рус. адпаведнік – с гулькін нос)
Для каманды “МУДРЭЦ”
1. Ехаць зайцам – ехаць безбілетным пасажырам, баючыся, ад страху трэсціся, як заяц.
2. Белая варона – пра таго, хто рэзка выдзяляецца чым-небудзь сярод іншых.
3. Варон лічыць – пра няўважлівага, разгубленага чалавека, хто не праяўляе хуткай рэакцыі на што-небудзь.
5 - Прыпынак “Сваімі словамі”
Вядучы 1:Умова.“Гулец апісвае прадмет па-беларуску, не называючы яго, каб партнёр здагадаўся. На тлумачэнне кожнага малюнка адводзіцца не больш як 20 секунд. Каманды гуляюць па чарзе. Кошт правільнага адказу- 5 балаў.” Той, хто адказвае, стаіць спіной да экрана.
Заданне камандзе “ЭРУДЫТ”
- Канапа
- Салёны
- Адвакат
- Бульба
Заданне другому гульцу з каманды
- Чыгунка
- Цукерка
- Салдат
- Дождж
Заданне камандзе “МУДРЭЦ”
- Вада
- Дранік
- Лыжка
- Яблык
Заданне другому гульцу з каманды
- Карова
- Аловак
- Бусел
- Часопіс
Вядучы 2: Зараз журы падлічаць балы і аб’явяць вынікі 5-і прыпынкаў.
Слова журы
6 - Прыпынак «Шыфравальшчык».
Вядучы 1: Нiжэй зашыфравана пажаданне Кузьмы Чорнага
Расшыфруйце яго. Дапаможа вам у гэтым добрае веданне алфавiта:
На выкананне задання даецца 2 хвіліны.
|
Б– ну |
Ж– уж |
М– е |
Т– ва |
|
Я– ка. |
Ч– ёс |
А– Ша |
Ё– др |
|
Л– ма |
С– і |
Ц– то |
Ю– ве |
|
В– й |
Г– це, |
З– бу, |
І– гэ |
|
Й– та |
Д– дзе |
Е– ці, |
К– са |
|
Н– да |
У– ж |
Ш– ць |
О– ра |
|
Ў – на |
Ы– у |
П– го |
Ф– е, |
|
Ь– ча |
Р– е |
Х– ш |
Э – ла |
Адказ.Шануйце, дзецi, дружбу, гэта самае дарагое i важнае, што ёсць у чалавека.
Вядучы 2: Калі ласка журы падлічыце балы і аб’явіце вынікі 6-і прыпынкаў.
Слова журы
7 - Прыпынак “Веру – не веру”
Вядучы 1:Станьце, калі ласка ў адзін рад. Я буду па чарзе падыходзіць да кожнага гульца і выказваць нейкае сцверджанне. Калі вы згодны з ім, кажаце “веру”, калі не, то, адпаведна, “не веру”. Колькасць правільных сцверджанняў – гэта колькасць вашых камандных балаў.Першай адказвае каманда “ЭРУДЫТ”
- Усіх часцін мовы 10. (веру)
- Слова дзве пішацца з мяккім знакам. (не веру)
- Дапаўненнеадказвае на пытанні ўскосных склонаў. (веру)
- Гук р звонкі. (веру)
- Марфалогія—гэта раздзел навукі аб мове, у якім вывучаюцца словы як часціны мовы. (веру)
- Назоўнікі радасць, задавальненне—абстрактныя. (веру)
- Назоўнік дзверы мае і адзіночны, і множны лік. (не веру)
- Слова клюква з рускай мовы перакладаецца на беларускую як ажыны. (не веру)
- У назоўніках струменьчык, каменьчык, агеньчык пішацца мяккі знак. (веру)
Вядучы 2:Адказвае каманда “МУДРЭЦ”
- Словы спіна´, ма´лы, ста´ры вымаўляюцца так. (не веру)
- Азначэнне адказвае на пытанні які? якая? чый? чыя? чыё? (веру)
- Слова булён пішацца з мяккім знакам. (не веру)
- Слова клоўн пішацца з ў. (веру)
- Радзіма, Бацькаўшчына, Айчына—амонімы. (не веру)
- Прыметнік хатынскі пішацца з мяккім знакам. (не веру)
- Зваротакз’яўляецца членам сказа. (не веру)
- Фанетыкавывучае гукі, а арфаграфія —правапіс слоў. (веру)
- Боль, надпіс, палын, медаль—назоўнікі жан.роду. (не веру)
8 - Прыпынак “Пазнай партрэт пісьменніка”
Вядучы 1:На экране вы бачыце патрэты беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Ваша задача: запісацьіх імёны (або псеўданімы). Калі ўспомніце твор (творы), які належыць пяру названага майстра слова- запішыце, тады атрымаеце дадатковы бал.(10 сек.)
1. Янка Купала
2.Уладзімір Караткевіч
3. Якуб Колас
4. Аркадзь Куляшоў
5. Максім Багдановіч
6. Рыгор Барадулін.
Здаем лісты з адказамі журы
Вядучы 2:Нагадаю:6 лютага краіна адзначала 110-годдзе з дня нараджэння Аркадзя Куляшова. Ва ўмовах франтавога жыцця А. Куляшоў здолеў напісаць выдатныя мастацкія творы, якія не толькі гаварылі суровую праўду пра пакуты і мужнасць нашага народа — яны былі і застаюцца крыніцай духоўнай сілы чалавека.
Вядучы 1:Паважаныя сябры! На гэтым наш брэйн - рынгяшчэ не заканчваецца. Мы праводзім апошні рашаючы прыпынак.
9 -Прыпынак “Старонкі мінулага і сучаснага”
Вядучы 2:Мы вам прапануем карткі, на якіх запісаны апошнія ў кожным радку словы – словы для рыфмы. Вам неабходна скласці невялічкі верш пра мову з дадзенай рыфмай. На выкананне задання 2 хвіліны.
______________________мова,
______________________ слова.
______________________ нясецца,
______________________ ліецца.
Вядучы 1.Час прайшоў, калі ласка, здаем адказы журы. Журы падлічыце балы і аб’явіце вынікі 9-і прыпынкаў. І аб’явіце пераможцаў.
(падлічваецца агульная колькасць балаў)
Вядучы 2.У нашай гульні перамогу атрымала каманда _________________.
Вядучы 1.Мы віншуем пераможцаў і ўзнагароджваем іх дыпломамі. Гэтыя апладысменты таксама вам! Але так проста ніхто ад нас не пойдзе. Для ўсіх удзельнікаў гульні мы падрыхтавалі невялічкія сюрпрызы! Прымайце іх!
Вядучы 2. Закончыць нашусустрэчу хацелася б словамі Змітрака Бядулі: “Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб.
Вядучы 1.Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова”.
Вядучы 2.Дзякуем усім за добрую гульню, за вашы веды, за павагу да роднай мовы! Да новых сустрэч!
Вядучы 1.Да пабачэння!
Складальнік: Кавалевіч В.С.
Рэдактар: Піліпенка А.В.
Спіс літаратуры:
- Аганоўская, Т. "Родная мова, цудоўная мова!.." : сцэнарый мерапрыемства / Таццяна Аганоўская // Роднае слова. — 2018. — № 2. — С. 69—71.
- Алейнік, А. Таямніцы родных слоў : да Міжнароднага дня роднай мовы / А. Алейнік // Бібліятэка прапануе. - 2021. — № 2. — С. 6—8.
- Астроўская, Т. М. Літаратурна-музычная гасцёўня "Каб ведаць роднае" / Т. М. Астроўская // Народная асвета. —2021. — № 2. — С. 47—48.
- Хілюціч, І. Мовай легенд і казак / Ірына Хілюціч // Бібліятэчны свет. — 2023. — № 2. — С. 24—25.
- Янушэвіч, Н. М. Простыя словы : гульнёвая праграма да Міжнароднага дня роднай мовы / Н. М. Янушэвіч // Выхаванне і дадатковая адукацыя. — 2019. — № 1. — С. 40—43.
Скачивание доступно только для авторизованных пользователей сайта
.png)






