Вядучы 1: Добры дзень, паважаныя сябры!
Вядучы 2: Шчыра вітаем вас у нашай утульнай зале!
Вядучы 1. У фармаце сённяшняга свята Дня роднай мовы і літаратурнага брэйн-рынга “Беларуская мова – мелодыя сэрца” мы прапануем вам акунуцца ў чароўны свет роднай, мілагучнай, беларускай мовы.
Вядучы 2: 21 лютагаў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Заснаваны ЮНЕСКА з мэтай папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць.
Вядучы 1: Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яго з пашанай называюць люстэркам культуры і формай яе існавання. Родная мова з’яўляецца формай існавання і захавання народных традыцый, звычаяў, духоўных скарбаў, спосабам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры.
Вядучы 2: Мы — беларусы. Жывём у слаўнай, прыгожай краіне, якая горда называецца — Беларусь. Яна ў нас адна. Самая родная. Самая блізкая. Самая жаданая.
Наша краіна адметная сваёй прыродай, гісторыяй, культурай, традыцыямі. А яшчэ — гасціннасцю. І канешне ж — мовай. Багатай і зразумелай, мілагучнай і спеўнай, празрыстай і звонкай.
Вядучы 1: Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе – павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.
На роднай мове, створаны цудоўныя казкі, паданні, легенды, прыказкі, загадкі, у якіх праўдзіва паказвалася жыццё народа.
Вядучы 2: Слова роднае прабівала сабе дарогу праз палымяную дзейнасць лепшых сыноў нашай зямлі. З поўнай сілай заявіла наша мова аб сабе вуснамі Уладзіслава Сыракомлі, Паўлюка Багрыма, Францішка Багушэвіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Танка і інш.
Вядучы 1: Асаблівую ролю адыгрывае родная мова. Яна ёсць у кожнага чалавека, яе ён засвойвае з ранняга дзяцінства ад бацькоў, у сямейным асяроддзі, яна застаецца з ім на ўсё жыццё, на ёй ён мысліць, лёгка і прывычна выказвае свае думкі, пачуцці, праз яе ён усведамляе сваю прыналежнасць да пэўнага народа. Родная мова яднае народ, з’яўляецца адным з асноўных кампанентаў нацыянальнай свядомасці.
* * *
Скачивание доступно только для авторизованных пользователей сайта
.png)






