У межах праекта “Кожная пятніца – дзень роднага, свайго!”, сельская бібліятэка аг.Тышкавічы запрасіла дашкольнікаў на пазнавальную гадзіну “Вакол асобы Скарыны”, прысвечаную  Дню беларускага пісьменства. 

У займальнай форме, згодна ўзросту, з дапамогай дзіцячых кніжак і малюнкаў, бібліятэкар коратка распавяла наведвальнікам пра шлях да пісьменнасці, вынаходства паперы, пра жыццё славутага Францыска Скарыны, беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара і вучонага, асветніка і гуманіста, паэта і медыка, які выдаў першую друкаваную  кніжку на   старабеларускай   мове    “Псалтыр”, пра асветніцу і заступніцу Беларусі – Еўфрасінню Полацкую.

Прысутныя  паглядзелі пазнавальны  дзіцячы відэафільм “Як вырабляецца папера і ствараюцца кнігі”, пазнаёміліся з прыгожа-ілюстраванымі шматлікімі кнігамі казак і вершаў, навінкамі беларускага друку для дзяцей малодшага ўзросту.

Бібліятэка запрашае ўсіх наведаць тэматычную выставу – панараму “Асветнікі – першанастаўнікі ўсіх славян”.