
Супрацоўнікамі сельскай бібліятэкі аг. Тышкавічы для вучняў пачатковых класаў арганізаваны урок грамадзянскасці “Сімвалы маёй краіны”, прысвечаны Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
З дапамогай прававой дзіцячай літаратуры, ілюстраваных навукова-папулярных кніжных выданняў, размова з юнымі чытачамі вялася пра гісторыю, значэнне і ролю галоўных дзяржаўных, нацыянальных сімвалаў нашай краіны. Свае веды вучні замацавалі, адказаўшы на пытанні інтэрактыўнай гульні – віктарыны “Падарожжа па Беларусі”.

.png)

















