Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ў рамках рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае сваё” сельская бібліятэка аг. Дружылавічы сумесна з СДК запрасілі юных чытачоў на кніжную выставу “Основной закон страны”, якая знаёміць з правамі і абавязкамі юных грамадзян , якія выкладзены ў галоўным дакуменце страны, а таксама пазнаёмілі з літаратурай пра веліч беларускай гістарычнай традыцыі і дзяржаўнасці, пра нашы гістарычныя сімвалы і вытокі. Гэтыя кнігі выхоўваюць патрыятызм, гонар за родную краіну, паважлівыя адносіны да яе жыхароў.

.png)

















