Да дня роднай мовы бібліятэкар сельскай бібліятэкі аг. Адрыжын падрыхтавала для сваіх наведвальнікаў пазнавальную віктарыну “Гаворыць сэрца роднай мовай”. У ходзе правядзення віктарыны дзеці даведаліся пра паходжанне свята, пра багацце, выразнасць і прыгажосць беларускай мовы. Яны з захапленнем адказвалі на пытанні віктарыны, а ў дапамогу ім была прадстаўлена кніжная выстава “Квітней родная мова”.