19 лютага  сельская бібліятэка аг. Псышчава сумесна  з настаўнікамі школы для знаўцаў беларускай мовы, якія з’яўляюцца і чытачамі Псышчаўскай сельскай бібліятэкі  падрыхтавалі  краязнаўчую гульню–конкурс “Пявучы гоман роднай мовы”.  У час мерапрыемства гучалі жарты, загадкі, вершы, прыказкі і прымаўкі. Вучні паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў на родную мову і прынялі  ўдзел у  конкурсах: “Лесвіца”, “Эрудыт”, “Лінгвістычная эстафета”, “ Усявед”, “ Чужое слова” “ Ці ведаеш ты” і інш. Мерапрыемства прайшло у межах агульнарэспубліканскага праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё!" і  да Дня роднай мовы. На заканчэнне  паказалі фільм “Асалода гаварыць па – беларуску”. А для самых  юных чытачоў, у бібліятэцы аформлена кніжная выстава “Квітней, родная мова”.