У межах праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё!” і акцыі “Чытай па – беларуску” у бібліятэках раёна арганізаваны выставы, прысвечаныя 105-годдзю з дня нараджэння Івана Паўлавіча Мележа, народнага пісьменніка Беларусі.
У сельскай бібліятэцы аг. Тышкавічы выстава-ушанаванне "Я словам слаўлю родны край".
Літаратура, змешчаная ў раздзелах выставы “Летапісец Палескай зямлі”, “Цудоўны пісьменнік і чалавек”, – раскрывае творчы свет выдатнага класіка нацыянальнага прыгожага пісьменства, аўтара трылогіі “Палеская хроніка”, рамана “Мінскі напрамак”, шматлікіх апавяданняў і публіцыстыкі.
Сціплы, добры, тактоўны, тонкі ў адчуванні прыроды і душэўнага стану. Такія людзі і такія людзі творцы – вялікая рэдкасць, таму каштоўнасць набываюць не толькі ўласна іх творы, але нават успаміны пра іх.

У філіале сельскай бібліятэкі аг. Моталь працуе кніжная паліца "Пясняр зямлі Палесскай".У сельскай бібліятэцы в. Махро аформлена кніжная выстава-прэзентацыя “Іван Мележ: творчасць і лёс”.
Сельская бібліятэка в. Ляхавічы запрашае на выставу-віншаванне «Пясняр палескай душы».
У сельскай бібліятэцы аг. Сачыўкі аформлена літаратурна-мастацкая выстава "Яго творы - літаратурны летапіс нашай Радзімы".

.png)

















