У межах рэалізацыі агульнарэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!»  у сельскай бібліятэцы аг. Дружылавічы  сумесна з сельскім Домам культуры 30 студзеня  прайшла   гульня-падарожжа “Ці ведаеш ты сваю мову?” для вучняў 1- 8 класаў групы падоўжанага дня.

     Камады “Зычныя” і “Галосныя”  спаборнічалі паміж сабою на лепшае веданне беларускай мовы, прымаючы ўдзел у конкурсах: “Загадкі”,

“Перакладчыкі”, Шарада “Пралеска”, “Словаведы”, “Старонкі мінулага і сучаснага”, Крылатая паштоўка ”, “Знаўцы беларускага фальклору ”, “Пазнай слова і іншых.

        Па выніках гульні ў капілцы  каманды “Зычныя” аказалася болей жэтонаў . Яна прызнана пераможцай гульні.