У межах рэалізацыі агульнарэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!» у сельскай бібліятэцы аг. Тышкавічы з мэтай папулярызацыі кніг айчынных аўтараў стартавала акцыя «Чытай па-беларуску».

      23 студзеня сумесна са школьнай бібліятэкай, настаўнікамі і вучнямі сярэдняй школы праведзены Дзень роднай мовы і літаратуры.

    Прысутныя бліжэй пазнаёміліся з творчасцю Народнага пісьменніка Беларусі, грамадскага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы – Івана Пятровіча Шамякіна, 105-годдзе якога адзначаецца 30 студзеня. У бібліятэцы аб’яўлены фотачэлендж «Чытаем Шамякіна разам». Далучайцеся!