Да Тыдня бацькоўскай любові ў сельскай бібліятэцы аг. Рудск аформлена тэматычная выстава «Души материнской свет». У нядзелю, 19 кастрычніка, для удзельнікаў клуба "Медуніца", які існуе пры сельскім Доме культуры аг.Рудск, прайшлі літаратурныя пасядзелкі "Прекрасна женщина, что матерью зовётся". Бібліятэкар пазнаёміла з успамінамі Аляксея Кузьміча, Максіма Танка, Сяргея Грахоўскага, Рыгора Барадуліна пра сваіх матуль і зачытала верш “Маці”, які напісаў яе брат, паэт Віктар Вабішчэвіч.