"Часоў былых i новых сувязь" - краязнаўчая вандроўка адбылася ў сельскай бiблiятэцы аг. Тышкавiчы з актыўным удзелам дзяцей аздараўленчага лагера "Рамонак", якi дзейнiчае на базе мясцовай сярэдняй школы. Наведвальнiкi акунулicя у гicтарычнае мiнулае вёскi. Паважаны госць мерапрыемства - народны майстар з аг. Тышкавiчы Кацярына Iванаўна Каткавец - цiкава распавяла прысутным пра даўнiну, пра сваё пасляваеннае дзяцiнства, пра тое, як вырошчвалi раней у вёсцы лён, выраблялi вопратку і розныя рэчы хатняга ўжытку. Правяла майстар - клас i паказала, як раней з лёну пралi нiткi. Жанчына адказала на шматлiкiя пытаннi дзяцей, праспявала колiшнiя народныя песнi i з удзячнасцю адрасавала дзецям i ўсiм вяскоўцам самыя лепшыя i шчырыя пажаданнi.