У межах Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі і да Сусветнага дня паэзіі 21 сакавіка ў сельскай бібліятэцы аг. Тышкавічы прайшлі паэтычныя замалёўкі “Вобразы мілыя роднага краю”. Чытачам малодшага ўзросту прапанавалі шматлікія  дзіцячыя творы класікаў і сучасных  айчынных  паэтаў. Наведвальнікі чыталі вершы на памяць.

      Пад час літаратурнай гульні “Загадка – розуму зарадка”, прысутных  пазнаёмілі  з творчасцю  лаўрэата многіх літаратурных прэмій  паэта Уладзіміра Мазго, якая адкрывае юным чытачам шматгалосы і шматколерны свет вершаваных загадак.  Разгадвалі дзеці таксама і іншыя займальныя загадкі пазнавальнага і павучальнага  характару, якія спрыяюць выхаванню дабрыні, цікаўнасці, назіральнасці, а таксама чуйнасці да роднага слова.