«Мясціны майго дзяцінства”– краязнаўчая вандроўка, прысвечаная Міжнароднаму дню абароны дзяцей, адбылася ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Тышкавічы з актыўным удзелам дзяцей, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры “Рамонак” пры мясцовай сярэдняй школе.
Мы з маленства жывем у жывапісным краі, багатым народнымі традыцыямі і абрадамі, якія і да сённяшняга часу беражліва захоўваем, каб перадаць у спадчыну нашым дзецям. Таму займальнае падарожжа па родным кутку ў краязнаўчым пакоі бібліятэкі суправаджалася мясцовымі паданнямі і легендамі, успамінамі старажылаў вёскі.
З дапамогай ілюстраваных кніжак юных чытачоў яшчэ крышачку бліжэй пазнаёмілі з гісторыяй малой радзімы, яе працавітымі людзьмі, закранулі гераічнае мінулае краіны, летапіс якіх навекі застанецца ў памяці народнай.Гутарка вялася пра важнасць захавання міру і спакою на роднай зямлі ў сучасны момант, дарослыя адказвалі на пытанні дзяцей.
Пад час мерапрыемства у межах краязнаўчага праекта “Любіце сэрцам родны кут” на 2022-2024 гг. адбылася вулічная прома-акцыя “Вёска з беларускай кнігай”, накіраваная на падтрымку чытання твораў айчынных аўтараў.