У дзень памяці аб 80-й гадавіне Хатынскай трагедыі ў сельскай бібліятэцы аг. Рудск для вучняў 4 класа Рудскай СШ быў праведзены ўрок памяці "Хатынь – сімвал вялікай трагедыі". Дзеці даведаліся пра адну з самых страшных старонак гісторыі Беларусі, пра зверствы і злачынствы акупантаў, пра спаленую вёску Хатынь і пра жудасную трагедыю, якая спасцігнула яе жыхароў і жыхароў сотняў вёсак Беларусі. У рамках урока была арганізавана электронная прэзентацыя і тэматычная выстава "Хатынь-сведка жахаў вайны"