21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца дзень роднай мовы, мэтай якога з’яўляецца абарона моўнай і культурнай разнастайнасці.Менавіта гэтаму святу быў прысвечаны літаратурны час “Табою сагрэты – роднае слова”, які прайшоў у Іванаўскай дзіцячай бібліятэцы. Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні 7 В класа СШ № 3 г. Іванава.
Навучэнцы школы акунуліся ў свет роднай беларускай культуры. Уважліва слухалі вершы аб мове класікаў беларускай літаратуры.
Песні і казкі, прыказкі і прымаўкі, легенды і паданні, жарты і загадкі роднага краю... Колькі ў іх глыбокай мудрасці і высокай паэзіі, колькі святла душы таго, хто іх ствараў, — душы працоўнага люду.
Школьнікі з гонарам прыйшлі да высновы аб тым, што ім у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, мова бацькоў і дзядоў, вялікі нацыянальны скарб.

.png)

















