У рамках правядзення раённага агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку работы па папулярызацыі жыцця і творчасці класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа “Песняры беларускай зямлі” у бібліятэцы аг. Рудск адбыўся конкурс чытальнікаў “Заўседы з намі Колас і Купала” у якім прынялі удзел юныя чытачы   бібліятэк аг. Снітава і аг. Рудск.

Вынікі і пераможцаў конкурсу агучыла журы. Дыплом першай ступені атрымала Кушнэрык Надзея. Другое і трэцяе месца занялі  Пуцыковіч Аляксандра і Кірынскі Мікіта. Усе удзельнікі атрымалі падзякі і прызы, а гледачы-прыемныя эмоцыі і асалоду ад сустрэчы з радкамі роднымі і блізкімі кожнаму беларусу.