“Толькі  на ўласных  каранях  дае дрэва  багаты плод”.

Я. Колас.

         Сельская бібліятэка аг. Тышкавічы прыняла ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню ведаў на базе Тышкавіцкай сярэдняй школы.

       Размова з вучнямі пачатковых класаў на першым Уроку ведаў “Гістарычная памяць – дарога ў будучыню” вялася  пра  мудрасць вякоў і таямніцы мінулага, якія  перадаваліся ад пакалення да пакалення і захоўваюцца ў кнігах.

       У гісторыі нашай Радзімы  шмат слаўных і, нажаль, трагічных старонак. Бібліятэкар з дапамогай кніжнай выставы – прэзентацыі “Часоў былых і новых сувязь” крышачку расказала пра гістарычную і культурную спадчыну краю, мясцовыя помнікі, прапанавала вучням, бацькам і настаўнікам некаторыя лепшыя творы айчынных і сусветных аўтараў пра гістарычнае мінулае і апісанне падзей ваенных  гадоў, што, зразумела, вялікая духоўная каштоўнасць нашага народа.

      У завяршэнне праграмы  былі адзначаны Граматамі самыя актыўныя чытачы малодшага ўзросту  - удзельнікі конкурсу “Лета з кнігай і бібліятэкай”. А музычныя віншаванні са святам прысутным падарылі педагогі і навучэнцы Мотальскай школы мастацтваў.