“Майстра паэтычнай прозы Янка Брыль” - пад такой назвай ў раённай бібліятэцы ім. Ф.І. Панфёрава прайшла прома-акцыя прысвечанная 105- годдзю з дня нараджэння класіка нацыянальнай літаратуры, народнага пісьменніка Беларусі. Прыхільнікам творчасці Янкі Брыля была прапанавана кніжная выстава “Мастак, адкрыты свету”, якая знаёміц чытачоў з творамі пісьменніка, біяграфічнымі і крытычнымі артыкуламі пра яго жыццё і творчы шлях.