У рамках правядзення раённага агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку работы па папулярызацыі жыцця і творчасці класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа “Песняры беларускай зямлі” у бібліятэках раёна дзейнічае шэраг тэматычных выстаў.

   Сельская бібліятэка аг. Дружылавічы аформіла кніжна-ілюстрацыйную выставу “Песняры беларускай зямлі”, на якой прадстаўлены кнігі пра жыццёвы і творчы шлях класікаў беларускай літаратуры, іх творы, літаратуразнаўчыя артыкулы, фотаздымкі.Ля выставы прайшоў паэтычны конкурс «Мой родны кут, як ты мне мілы…», прысвечаны творчасці песняроў.

   У сельскай бібліятэцы аг. Тышкавічы шырока разгорнута выстава–ушанаванне “Пад сузор’ем Купалы і Коласа”, дапоўненая выставай малюнкаў юных чытачоў па творах класікаў “Вобразы мілыя роднага краю”.

   Сельская бібліятэка в. Махро запрасіла сваіх чытачоў наведаць кніжную выставу “На кожнай сцяжынцы іх песня і голас”.

   Да дня нараджэння вялікіх майстроў беларускага слова – Янкі Купалы і Якуба   Коласа    прысвечана    выстава “І нясуць паэты праз вякі матчына няскоранае слова”, якая аформлена  ў сельскай   бібліятэцы   аг. Моладава.