Пад час раённага семінара работнікаў культуры па тэме “Сістэма патрыятычнага выхавання ў сучасных умовах”, прысвечанага Году гістарычнай памяці, у сельскім Доме культуры аг. Тышкавічы адбыўся конкурс чытачоў “Слова роднае ўсім сэрцам беражэм”, падрыхтаваны супрацоўнікамі сельскага Дома культуры і бібліятэкі аграгарадка. Мерапрыемства было прысвечана знакавым падзеям гэтага года: памяці пра Вялікую Айчынную вайну, 140-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, 100-гадоваму юбілею Ганаровага грамадзяніна Іванаўшчыны - Аляксея Трафімавіча Каўко і творчасці іншых таленавітых паэтаў-землякоў.
У фае ўстановы для наведвальнікаў аформлены: Галерэя баявой славы “Яны набліжалі Перамогу” і выстава – экспазіцыя “Вобразы мілыя роднага краю”.
У імправізаванай літаратурнай гасцёўні спаборнічалі ўдзельнікі аматарскага аб’яднання клуба прыхільнікаў фальклору “Спадчына”, юныя чытачы бібліятэкі, яны ж і вучні мясцовай сярэдняй школы.
На працягу праграмы гучалі песні беларускіх аўтараў і кампазітараў, якія прыгожа спявалі Ангеліна Клімавец, Ірына Аніскавец і Даша Бэбка.
Вынікі і пераможцаў конкурсу чытачоў агучыла журы. Усе ўдзельнікі атрымалі Дыпломы, Падзякі і прызы, а гледачы – прыемныя эмоцыі, замілаванне і асалоду ад сустрэчы з родным і блізкім кожнаму беларусу.