Сельская бібліятэка аг. Дружылавічы прапануе сваім чытачам пазнаёміцца з кніжнай выставай«Песняры беларускай зямлі», прысвечаная творчасці народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.
На выставе прадстаўлена шматгранная спадчына славутых мастакоў слова: зборы твораў, выбраныя творы, асобныя выданні, электронныя дакументы, а таксама матэрыялы аб іх жыцці і творчасці.
Акрамя гэтага, экспануецца рэпрынтнае выданне кнігі Я. Купалы «Жалейка», якая надрукавана ў Пецярбургу ў 1908 годзе.
Вялікую цікавасць прадстаўляюць кнігі:«Янка Купала. “Мне сняцца сны аб Беларусі…”: успаміны, эсэ, артыкулы, дакументы» (2012) з серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі”; Мушынскі М.І. “Летапіс жыцця і творчасці Якуба Коласа” (2012) і інш.
Творчасць пісьменнікаў увасоблена і ў мастацтве: тэатры, жывапісе, графіцы, скульптуры.
З матэрыяламі экспазіцыі можна знаёміцца на працягу года.