“Сусветнымі  шляхамі  кнігі”- пад такой назвай  здзейснілі малодшыя чытачы сельскай бібліятэкі аг. Тышкавічы пазнавальнае  падарожжа.

Спакон вякоў людзі імкнуліся перадаваць веды, жыццёвы досвед сваім нашчадкам. Але ў далёкія-далёкія часы ніхто тады яшчэ не ведаў, што такое кніга, і чалавечая памяць была адзіным сродкам для захавання і перадачы ўсяго, што адбывалася наўкол.  Распаўсюджванне ж пісьменства  стала велізарным крокам на шляху да з’яўлення кнігі.Таму першакласнікі і дашкаляты з цікавасцю слухалі пра  шматлікія адкрыцці стагоддзяў, знаёміліся з імі  з дапамогай ілюстраваных кніг і тэматычных пазнавальных відэапраглядаў.

Як вырабляецца папера і ствараюцца кніжкі, хто над гэтым працуе і чаму неабходна беражліва і акуратна карыстацца імі? На гэтыя  і іншыя пытанні  прысутныя   знайшлі адказы. Размова вялася  і пра электронныя кнігі і лёс  папяровых выданняў.

А паслухаўшы казку “Як кнігі дзяўчынку выхавалі”  і адказаўшы на пытанні літаратурнай віктарыны, у падарунак ад бібліятэкі  ўсе удзельнікі атрымалі маляўнічыя кніжныя закладкі.