100-годдзю з дня нараджэння Аляксея Трафімавіча Каўко, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны,“Заслужанага дзеяча культуры Беларусі”, “Ганаровава грамадзяніна г. Іванава і Іванаўскага раёна”, прысвечаны паэтычныя хвіліны ў сельскай бібліятэцы аг. Тышкавічы.
Наведвальнікаў пазнаёмілі з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка, прапанавалі пачытаць зборнік прозы Аляксея Трафімавіча “Неад’емнае” (2012), які змяшчае светлыя, а часам сумныя, калі ён распавядае пра гады ваеннага ліхалецця, згадкі пра ўласнае жыццё. А гумарэскі, байкі ды пародыі
аўтара гучаць і сёння, бо трапляюць у самыя хворыя месцы грамадскага арганiзма.