Мова – гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. (І. Мележ) Пад такім дэвізам 26 лютага прайшла віктарына знаўцаў “Беларуская скарбонка”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, выконвалі заданнні, разгадвалі рэбусы на роднай мове.