У сельскай бібліятэцы аг. Моладава да Міжнароднага дня роднай мовы прайшло мерапрыемства “Дала мне маці гэту мову”, ў якім прынялі удзел навучэнцы 4-5 класаў сярэдняй школы.
Мова - наш найдаражэйшы скарб, які мы павінны не толькі зберагчы для нашых нашчадкаў, але і памножыць, таму што мова - гэта першая крыніца, праз якую мы спазнаём свет. Валоданне роднай мовай дае магчымасць вывучаць гісторыю і спасцігаць багатую спадчыну. Любоў да роднай мовы трэба прывіваць з самага дзяцінства.
На мерапрыемстве вучні пазнаеміліся з гісторыяй паходжання беларускай мовы, паслухалі вершы слынных паэтаў пра нашу мову. Рабяты прынялі актыўны ўдзел у гульні па перакладзе слоў з рускай на беларускую мову.