Да Міжнароднага дня роднай мовы на выставе “На мове сэрцу зразумелай” у сельскай  бібліятэцы аг. Моладава чытачам прапанаваны кнігі славутых беларускіх аўтараў Я.Коласа, Я.Купалы, Г.Марчука, І.Мележа, У.Караткевіча., В.Быкава, М.Багдановіча і іншых. Нашы пісьменнікі працягваюць будаваць гмах літаратурнай мовы, без якой загіне ўсё духоўнае багацце беларускага народа, набытае праз стагоддзі, - традыцыі, абрады, песні.

   Кожны чалавек павінен ведаць сваю мову, умець спяваць песні на ёй, ведаць народныя святы і абрады. Кожнаму адукаванаму чалавеку неабходна старанна вывучаць і шанаваць сваю мову.