У сельскай бібліятэцы аг. Тышкавічы да 215-годдзя з дня нараджэння нашага суайчынніка Напалеона Орды - выдатнага дзеяча культуры, таленавітага мастака, музыканта, скульптара, педагога – разгорнута кніжна-ілюстрацыйная выстава – ушанаванне “Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны”. Наведвальнікам таксама прапануюць відэапрагляд “Шэдэўры сусветнага мастацтва Н. Орды”.