Наверх

foto1 foto2 foto3 foto4 foto5
Вы здабылі Перамогу жыцця высокаю цаной
Вайна. Іванаўшчына. Памяць.
У памяці. У сэрцы. У кнігах.
Застаўся ў сэрцы вечны след вайны
Іх подзвігі – нашчадкам запавет

Галерэя баявой славы

djВторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.

Telephone: 8 01652 21255

e-mail: bibl.metodist@ivanovo-kultura.of.by

Get Adobe Flash player

Медиа урок "Не подлежит забвению..."

ПАМЯТЬ НАРОДА 1941-1945 (Ивановский район)

"Сново ожили в памяти были живые"

 

 

Нарадзіўся 12.07.1905 г. у г. Іванава Брэсцкай вобласці ў сям'і служачых. У Чырвонай Арміі з 1919 г. Удзельнік грамадзянскай вайны. Потым некаторы час працаваў на будаўніцтве Волхаўскай ГЭС, адкуль паступіў у Ленінградскую пяхотную школу, якую закончыў у 1928 г. 3 1937 г. выкладчык курсаў «Выстрал», начальнік снайперскай школы. 3 1944 г. палкоўнік М.М.Кольчак на 3-м Беларускім фронце. Стралковы полк пад яго камандаваннем вызначыўся 15 - 17.8.1944 г. у баях за Усходнюю Прусію: байцы вызвалілі 210 населеных пунктаў, адбілі 10 контратак праціўніка, знішчылі 11 варожых умацаванняў, 13 аўта- і бронемашын, 11 танкаў, 2 артылерыйскія батарэі, 12 кулямётаў і болын за 500 гітлераўцаў.

За ўмелае кіраўніцтва баявымі дзеяннямі палка, а таксама за праяўленыя ў баях мужнасць і адвагу М.М.Кольчак узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга і Айчыннай вайны I ступені, а ў сакавіку 1945 г. удастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Да жніўня 1946 г. Мікалай Мікалаевіч служыў у Савецкай Арміі, пазней працаваў у сістэме Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР. Памёр 14.2.1969 г.

ШЫЛА Міхаіл Давыдавіч. Нарадзіўся 9.11.1920 г. у в. Оўзічы Іванаўскага раёна. Удзельнік камсамольска-маладзёжнага падполля на радзіме ў 1941 —1942 гг., з 1943 г. партызан атрада імя С.Г.Лазо брыгады імя В.М.Молатава. У Чырвонай Арміі з 1944 г. Удзельнічаў у вызваленні Беларусі, Прыбалтыкі, Полыігчы. Камандзір кулямётнага разліку старшы сяржант М.Д.Шыла вызначыўся ў баях ва Усходняй Прусіі 28.1. і 2.2.1945. Адбіваючы контратакі праціўніка, знішчыў болып за 100 гітлераўцаў. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена ў 1945 г. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, Славы III ступені. Пасля вайны працаваў у Іванаве, Пінску. Памёр у 1998 г.

Яндекс.Метрика