4 снежня Брэстчына адзначыла 85-гадовы юбілей з дня ўтварэння вобласці. На працягу  бягучага года ў сельскай бібліятэцы аг. Тышкавічы ладзілася шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай падзеі, дапаўнялася новай літаратурай краязнаўчая выстава – экспазіцыя.

   А ў знакавы для Берасцейшчыны дзень з малодшымі наведвальнікамі адбылася пазнавальная гутарка “Мая маленькая радзіма”. З дапамогай ілюстраваных дзіцячых кніжачак і відэапрагляду прысутных бліжэй пазнаёмілі з прыгожай і асаблівай часцінкай Беларусі – роднай Брэстчынай.

   Размова вялася пра багатую гістарычную спадчыну края, яе  вядомых, славутых  людзях і працоўных дасягненнях. Успомнілі  пра сапраўдны музей пад адкрытым небам -  Белавежскую пушчу,  яе жыхароў і інш.