Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры

Обычная версия

В преддверии празднования Дня библиотек Ивановской центральной районной библиотеке им. Ф.И.Панферова свой очередной шедевр «Инсталляция из сов» подарил ремесленник-любитель Виктор Тадеушевич Шалоха. Каждая сова обладает уникальным дизайном, что придаёт инсталляции индивидуальность. Совы традиционно ассоциируются с интеллектом и спокойствием, и они становятся символами нашей библиотеки, где читатели могут найти утешение и вдохновение.

У

межах агульнарэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё!” сельскія бібліятэкі аг.Псышчава і аг. Моладава  далучаюцца да фотачэленджа «Чытай па – беларуску»,  прысвечанага    125- гадоваму юбілею   ВІТАЛЯ ВОЛЬСКАГА (Віталь Фрыдрыхавіч Зэйдэль, 05.09.1901-22.08.1988), пісьменніка, драматурга, публіцыста, палітычнага  дзеяча, казачніка,  краязнаўцы,  тэатральнага крытыка, заслужанага  дзеяча культуры Беларусі.

У межах праекта “Кожная пятніца – дзень роднага, свайго!”, сельская бібліятэка аг.Тышкавічы запрасіла дашкольнікаў на пазнавальную гадзіну “Вакол асобы Скарыны”, прысвечаную  Дню беларускага пісьменства. 

У займальнай форме, згодна ўзросту, з дапамогай дзіцячых кніжак і малюнкаў, бібліятэкар коратка распавяла наведвальнікам пра шлях да пісьменнасці, вынаходства паперы, пра жыццё славутага Францыска Скарыны, беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара і вучонага, асветніка і гуманіста, паэта і медыка, які выдаў першую друкаваную  кніжку на   старабеларускай   мове    “Псалтыр”, пра асветніцу і заступніцу Беларусі – Еўфрасінню Полацкую.

Прысутныя  паглядзелі пазнавальны  дзіцячы відэафільм “Як вырабляецца папера і ствараюцца кнігі”, пазнаёміліся з прыгожа-ілюстраванымі шматлікімі кнігамі казак і вершаў, навінкамі беларускага друку для дзяцей малодшага ўзросту.

Бібліятэка запрашае ўсіх наведаць тэматычную выставу – панараму “Асветнікі – першанастаўнікі ўсіх славян”.

   1 сентября в сельской библиотеке аг. Мотоль состоялось мероприятие под названием “Знания сегодня – сила и процветание Беларуси завтра!” Тематический урок был посвящен уважению к достижениям народа и сохранению исторического наследения для будущих поколений.

 

   29 жнівеня маленькія чытачы Мотальскай сельскай бібліятэкі адправіліся ў падарожжа па кнізе “Дзіцячы атлас Беларусі”. На мерапрыемстве яны даведаліся якая самая вялікая кветка расце ў Беларусі, дзе можна знайсці скарбы і пра многія другія неверагодныя і цікавыя  факты аб сваёй Радзіме.

 

Да 90-годдзя з дня нараджэння Генадзя  Бураўкіна, паэта,перакладчыка, дзяржаўнага дзеяча Беларусі,лаўрэата  Дзяржаўнай прэміі імя Я. Купалы (1980г.), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1972г.), у сельскай бібліятэцы аг. Тышкавічы ў межах рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё!”, прымеркаваны паэтычныя хвіліны “Жывое аблічча дзён”.

В преддверии 155-летия со дня рождения Теодора Драйзера в рамках Литературного календаря «Листая страницы твои в юбилей» сельская библиотека аг. Сочивки  приглашает на книжную выставку «Американские мечты Теодора Драйзера».

 

У межахагульна рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё!” бібліятэка ў аг. Моладава  далучаецца да фотачэленджа «Чытай па – беларуску»,  прысвечанага  90-годдзю  з дня нараджэння  ГенАДЗЯ МІКАЛАЕВІЧА БураЎКІНА, паэта, перакладчыка, сцэнарыста, рэдактара, дыпламата, палітычнага дзеяча Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы ў 1980 г., прэміі Ленінскага камсамола Беларусі ў 1972 г., літаратурнай прэміі імя А.Адамовіча ў 2005 г.