Вы здесь: Главная Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі Іванаўскага раёна Вярнуліся пераможцамі Прокопович М.С.
Наверх
Вторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.
e-mail: bibl.metodist@ivanovo-kultura.of.by
Іграла музыка... Адна за адной гучалі песні часоў Вялікай Айчыннай. Сівы чалавек час ад часу выціраў слёзы. Пэўна, балюча было яму ўспамінаць пра свае ваенныя гады, цяжка варушыць старыя раны. Так адбылася мая першая сустрэча з ветэранам вайны і працы Міхаілам Сцяпанавічам Пракаповічам.
Домік Пракаповіча да сучаснага часу патанае ў зеляніне. Кожнае дрэўца, кожны куст выгадаваны яго рукамі, на радасць унукам і праўнукам. Дом Міхаіла Пракаповіча ўсё яго жыццё напаўняўся звонкімі галасамі родзічаў, суседзяў.
Пры жыцці Міхаіла Сцяпанавіча было ціха толькі тады, калі ён расказваў пра свой баявы шлях, пра тое, як давялося яму выратаваць жыццё свайго земляка, якога ён вынес з бою. Пра тое, як прайшоў ён баявымі дарогамі ад Варшавы і да Берліна, пра Дзень Перамогі, які ён сустрэў у шпіталі разам са сваім таварышам па службе. Ім тады вельмі пашанцавала - усяго з батальёна засталіся двое жывымі.
У свой час Міхаіл Сцяпанавіч расказваў пра тое, як даводзілася дзяліць і радасць, і гора ваеннай пары з сябрамі-землякамі Фёдарам Мікітавічам Дзем'яновічам, Фадзеем Купрыянавічам Румаком, Іванам Фамічом Леановічам. Апошні з іх памёр у шпіталі на вачах Міхаіла Пракаповіча. Нялёгка было яму варушыць старыя раны. Аднак гэты чалавек заўсёды быў упэўнены: думаць аб гэтым трэба, каб ніколі не паўтарылася тое, што ён перажыў. Ні з яго ўнукамі, ні з кім іншым.
Пасля вайны лёгкіх дарог не шукаў. Усё жыццё ў працы, у штодзённых клопатах. У першыя калгасныя гады жыхары вёскі вырашылі абраць яго сваім брыгадзірам. А потым давялося сумяшчаць працу з вучобай. Ведаў не хапала, паколькі да вайны Пракаповіч скончыў усяго чатыры класы. Крок за крокам разам з аднавяскоўцамі ён ішоў наперад да лепшага жыцця. Ішоў упэўнена. Не разгубіўся нават калі знаходзіў дома чарговую запіску з пагрозай ад тых, каму не па душы было калгаснае жыццё.
Міналі гады. Былі і поспехі, і памылкі. Аднак людзі паважалі і захавалі памяць пра Міхаіла Сцяпанавіча Пракаповіча, як пра чалавека, брыгадзіра, працаўніка і выдатнага сем'яніна. Неаднаразова ён выбіраўся дэпутатам Мотальскага сельскага Савета. Два разы быў удзельнікам ВДНГ СССР.
Меў баявыя і працоўныя ўзнагароды. Дзеці і ўнукі Міхаіла Сцяпанавіча такія ж сумленныя і працавітыя, якім быў ён сам.
Ксёнда, Н. Слова пра ветэрана / Н. Ксёнда // Янаўскі край. – 2017. - №34. – 5 мая. – С. 4.