Наверх

foto1 foto2 foto3 foto4 foto5
Вы здабылі Перамогу жыцця высокаю цаной
Вайна. Іванаўшчына. Памяць.
У памяці. У сэрцы. У кнігах.
Застаўся ў сэрцы вечны след вайны
Іх подзвігі – нашчадкам запавет

Галерэя баявой славы

djВторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.

Telephone: 8 01652 21255

e-mail: bibl.metodist@ivanovo-kultura.of.by

Get Adobe Flash player

Медиа урок "Не подлежит забвению..."

ПАМЯТЬ НАРОДА 1941-1945 (Ивановский район)

"Снова ожили в памяти были живые"

 

Іван Калілец нарадзіўся ў 1920 г. у мястэчку Моталь Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. Яго дзяцінства і юнацтва прайшлі ва ўмовах панскай Польшчы. Ён рана пазнаў «прывабнасці» памешчыцка-капіталістычнага ладу, яшчэ з дзяцінства ў яго з'явілася вялікая нянавісць да багацеяў і іх прыслугачоў. Розумам і сэрцам задоўга да ўз'яднання спрадвечных беларускіх зямель ён зразумеў сутнасць улады Саветаў і радасна, з адкрытым сэрцам сустрэў вызваленне Заходняй Беларусі ў верасні 1939 г., адразу ж стаў актыўным удзельнікам арганізацыі савецкай улады ў Моталі. Жыхары выбралі яго сакратаром выканкома пасялковага Савета дэпутатаў працоўных, а моладзь — сваім камсамольскім важаком.

Іван марыў аб паступленні ў інстытут. Але грымнула вайна. Ажылі, павылазілі, як прусакі са шчылін, панскія халуі, якім не па душы прыйшлася савецкая ўлада.

— Ну што, дасакратарыўся? — злосна шыпелі некаторыя з іх.

Аднаму з такіх Іван даў такую аплявуху, што ён паляцеў кубарам. Затое іншыя сталі яго асцерагацца. Вакол Івана згрупаваліся ўсе, хто ненавідзеў акупантаў. Яны і склалі яго апору.

Хаця і малады быў Іван Калілец, але яго паважалі людзі ў буйным населеным пункце. I фашысты вырашылі перацягнуць яго ў свае чорныя рады. Яны цярпліва пераконвалі яго ў тым, што ты, маўляў, па сваёй маладосці не разабраўся як след у жыцці і паспяшаўся служыць Саветам, але яны, маўляў, гатовы ўсё дараваць яму. Іван прасіў час падумаць. А тым часам моладзь Моталя яшчэ цясней гуртавалася вакол свайго камсамольскага кіраўніка, збірала зброю для барацьбы з акупантамі. I восенню 1941 г. з групай моладзі Іван Калілец пайшоў у лес. Партызанская група Калільца пачала знішчаць фашыстаў і іх прыхвасняў.

У 1942 г. група Калільца аб'ядналася з фупай лейтэнанта Макарэвіча. Сваім камандзірам партызаны выбралі Яўгена Макарэвіча, а камісарам — Івана Калільца.

У 1943 г. у адным з баёў Макарэвіч загінуў. Яго імя было прысвоена атраду. Брэсцкі падпольны абком КП(б)Б і штаб злучэння партызанскіх атрадаў прызначылі камандзірам атрада Івана Калільца.

Тры гады разам са сваімі сябрамі Афанасіем Данількевічам, Трафімам Філіновічам, Сідарам Мінюком, Сямёнам Мацукевічам і многімі іншымі Калілец граміў у сваіх родных месцах нямецкафа-шысцкіх захопнікаў. У яго атрадзе знаходзілася шмат камсамольцаў з Моталя.

На фарміраванне поглядаў Калільца і яго таварышаў вялікі ўплыў зрабіла ўраджэнка г. Сызрань Вольга Міронава, былы дырэктар школы мястэчка Моталь.

У цяжкі ваенны час яна з'явілася першым настаўнікам і дарадчыкам сваіх выхаванцаў. Яе кватэра доўгі час была месцам, дзе Іван Калілец збіраў і рыхтаваў групу моладзі для адыходу ў лес. Слаўная антыфашыстка і падпольшчыца была па-зверску замучана ў засценках мотальскай камендатуры. А ў лістападзе 1942 г. фашысты забілі маці і сястру Калільца, яго 60-гадовы бацька пайшоў у лес да сына і са зброяй у руках змагаўся супраць фашыстаў.

Каб паралізаваць дзеянне партызан у Моталі і іншых навакольных населеных пунктах, гітлераўцы стварылі тут свае гарнізоны.

Гарнізон у Моталі размяшчаўся ў двухпавярховым жалезабетонным будынку. Узяць такое ўмацаванне з дапамогай стралковай зброі было немагчыма. Тады атрад Калільца перайшоў на метад засад. Партызаны-камсамольцы добра ведалі кожную вуліцу і завулак. Першую засаду ўзначаліў Іван Калілец. 3 ім былі Сідар Мінюк, Платон Мацукевіч, Афанасій Данілевіч іншыя.

Пачалі з таго, што разбілі пошту. Затым партызаны інсцэніравалі паспешнае адступленне на Заазер'е, тады як на самай справе зрабілі засаду на перакрыжаванні вуліц. Толькі яны размясціліся ў засадзе, як у пагоню за імі пабеглі дзве групы гітлераўцаў. Залп дружнага кулямётнага агню адразу скасіў дзевяць фашыстаў. Партызаны падабралі зброю, амуніцыю і карту, на якой было абазначана месца стаянкі атрада Калільца. Потым зрабілі яшчэ дзве засады. Рэшткі фашысцкага гарнізона доўга не вылазілі са свайго ўмацавання, а затым перабраліся ў райцэнтр Іванава. Замест нямецкай у Моталі з'явілася партызанская камендатура з атрада Івана Калільца.

Заняўшы Моталь, партызаны сталі гаспадарамі вялікай тэрыторыі. У вёску Беразляны, што знаходзілася ў партызанскай зоне, аднойчы ўварваліся фашысты і пачалі рабаваць яе жыхароў. Непадалёку знаходзіўся атрад Калільца. Жыхары вёскі паведамілі яму пра бясчынствы гітлераўцаў. Рабаўнікі былі акружаны і імклівай атакай разбіты. На полі бою праціўнік пакінуў 13 трупаў. Сем фашыстаў на чале з капітанам былі ўзяты ў палон. Партызанам дасталіся кулямёт, вінтоўкі, патроны.

Неяк у бязлеснай мясцовасці партызаны занялі хутар, размешчаны за два кіламетры ад чыгункі. Цэлы дзень Калілец назіраў за рухам эшалонаў. А калі сцямнела, партызаны падышлі да аблюбаванага днём чыгуначнага моста, знялі патруль, закдалі зарад і нацягнулі шнур. Хутка пачулі з боку Брэста стук колаў эшалбна. Уперадзе ішлі два паравозы. Яны цягнулі за сабой 35 вагонаў. I вось — выбух. Мост рухнуў. Паравоз і вагоны пайшлі пад адхон.

На рахунку атрада Івана Калільца некалькі ўзарваных варожых эшалонаў.

У ліпені 1944 г. Іван Калілец са сваім атрадам актыўна дапамагаў Чырвонай Арміі вызваляць свой Іванаўскі раён ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пераможцаў радасна сустрэла ўсё насельніцтва.

Друкуецца ў перакладве на беларускую мову паводле кн.: Яковенко В.К, На оккупированной земле. Мн., 1969.

Пераклад В.М.Туркевіча.

Памяць: Гістарычны дакумент хроніка Іванаўскага района. – Мн.: БЕЛТА, 2000. - 592 с.: іл

Яндекс.Метрика