Вы здесь: Главная
Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі Іванаўскага раёна
Вярнуліся пераможцамі
Бондюк И.И.



Наверх
Вторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.
e-mail: bibl.metodist@ivanovo-kultura.of.by
Нарадзіўся ў 1919 годзе ў вёсцы Клімянцінава Іванаўскага раёна. Вучыўся ў польскай школе. Да вайны працаваў на шлюзе Дняпроўска-Бугскага канала. Прызваны ў Чырвоную Армію ў 1940 годзе. Пад час Вялікай Айчыннай вайны абараняў Ленінград. Усе 900 дзён блакады, плячо ў плячо з рускімі, украінцамі, грузінамі, узбекамі і іншымі сынамі савецкіх народаў ваяваў пад Ленінградам. Быў камандзірам гарматы 49-га супрацьтанкавага артылерыйскага палка. Абаронцы горада тады не ведалі, што супраць іх кінута 42 дывізіі ворага, а гэта 725 тысяч салдат, 13 тысяч гармат і мінамётаў, 1500 танкаў, 1200 самалётаў. Рвучыся да Пулкаўскіх вышынь, за адзін толькі налёт варожая авіяцыя скінула на пазіцыі абаронцаў звыш 8 тысяч бомб.
І вось доўгачаканы дзень 27 студзеня 1944 года. Войскі Ленінградскага і Волхаўскага франтоў, адагнаўшы ворага ад Ленінграда на 70-100 кіламетраў, вызваліўшы шляхі, якія звязвалі горад з цэнтрам краіны, канчаткова ліквідавалі блакаду Ленінграда. За час абароны Ленінграда Іван Іванавіч атрымаў чатыры ўрадавыя ўзнагароды.
Далей ваяваў ў Латвіі, Чэхаславакіі, Румыніі, Польшчы і Германіі. Вайну закончыў 8 мая 1945 года ў Берліне, дзе быў цяжка паранены і адпраўлены ў шпіталь.
Іван Іванавіч узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны, медалямі "За перамогу над Германіяй", "За адвагу".
Пасля вайны працаваў трактарыстам, затым брыгадзірам ў вёсцы Клімянцінава. Памёр 4 верасня 1993 года ў г. Драгічын.
(На фотаздымку Іван Іванавіч справа.)