Наверх

foto1 foto2 foto3 foto4 foto5
Вы здабылі Перамогу жыцця высокаю цаной
Вайна. Іванаўшчына. Памяць.
У памяці. У сэрцы. У кнігах.
Застаўся ў сэрцы вечны след вайны
Іх подзвігі – нашчадкам запавет

Галерэя баявой славы

djВторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.

Telephone: 8 01652 21255

e-mail: bibl.metodist@ivanovo-kultura.of.by

Get Adobe Flash player

Медиа урок "Не подлежит забвению..."

ПАМЯТЬ НАРОДА 1941-1945 (Ивановский район)

"Снова ожили в памяти были живые"

 

Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне — гэта не толькіданіна мінуламу.

Яна непарыўна звязана з сённяшнім днём, з будучыняй.

Яна неабходна нашчадкам як найвышэйшы маральны арыенцір.

І.Ходзін, удзелънік штурму Берліна.

Ранак у вёсцы...Не паспелі пеўні праспяваць пра світанне, як у звонкай цішыні то там, то тут дзынькаюць вёдры - гэта гаспадынькі спяшаюцца выдаіць свaix каровак, аб cваім жаданні вырвацца на палеткі заяўляюць качкі i ryci. Хутка i суседзі, вітаючы адзінаднаго, пагоняць свой статак на пашу. Так нараджаецца кожны новы дзень з мноствам клопату, да той пары, пакуль вогненны шар сонца непрыкметна скоціцца некуды уніз.

I ўсе свае пражытыя гады, за выключэннем тых, што былі праведзены на фронце, Дзяніс Іванавіч Сацута з радасцю сустракаў гэтыя непаўторныя cвітанкi i познія захады ўродным Крытышыне.

Седзячы ў садзе ля дома з аднавяскоўцамі, ці, сабраўшыся за сталом у сямейным акружэнні, ён любіў успамінаць аб баявых гадах, адказваць на бясконцыя пытанні ўнукаў - а ў яго ix пяцёра -, хоць многія з яго ваенных гісторый яны чулі не адзін раз. Як не раз гладзілі лентачкі яго баявых узнагарод ды разглядвалі ваенны білет - дарагую сямейную рэліквію -, выдадзены 6 жніўня 1944 года. Скупыя запісы пра ўзнагароды: ордэн "Чырвоная Зорка", ордэн Айчыннай вайны II ступені, медаль "За перамогу над Германіяй".

...Чым вымераць час? Імгненнямі, гадзінамі, гадамі... Але ці толькі? Справы рук i розуму чалавечага - вось сапраўднае мярыла часу.

Толькі ў календары ўсе гады - як блізняты-браты. У жыцці няма ніводнага падобнага на другі...

Далёкі 1926 год. Якім запомніў яго хлапчук Дзяніска (так ласкава называла яго матуля)? Жыццё, як ва ўcix вясковых дзяцей, са сваімi радасцямі i засмучэннямі. Хлопчыку было радасна лавіць рыбу, збіраць грыбы ўлесе, разам з бацькам нешта майстраваць. Але жыццё распарадзілася па-свойму, горка i балюча. Kaлi Дзянісу споўнілася шэсць гадоў, памёр бацька. Як мог, стараўся хлапчук дапамагчы маці. Праз два гады цяжкая хвароба забрала i матулю.

Горкі смак сірочага хлеба не раз паспытаў у маленстве Дзяніс Сацута. Бязмежная павага да хлеба захавалася на ўсё жыццё.

Хлеб прыходзіў на стол тады, кaлi васьмігадовы пастушок пас кароў суседзяў - вяскоўцаў, кaлi ад світання да позняга вечара парабкаваў у пана. У трыццаць дзевятым годзе пpaгналi шляхцічаў.

Тады Дзяніс быў ужо сапраўдным работнікам. Здаровы, рослы, шырокі ў плячах юнак не цураўся ніякай працы. Вызваленне Заходняй Беларусі ад панскай Польшчы ўнесла добрыя перамены. Пан збег на захад, былыя батракі атрымалі ўласную зямлю, жыўнасць, пачалі працаваць на сябе. Не паспеў адчуць асалоду вольнай працы, не паспеў па-сапраўднаму пачаць новае жыццё, як зноў бяда - вайна.

3 прыходам гітлераўцаў жыццё ў вёсцы заціхла. Жыхары стараліся не выходзіць з дому. A калi трэба было наведаць знаёмага ці родзіча, ішлі агародамі. Людзі з жахам абыходзілі тэлеграфныя слупы, на якіх фашысты pacклеілi распараджэнне "Здаць зброю - іначай расстрэл", "За захаванне прыёмніка - смерць", "За непадпарадкаванне загадам германскай улады -смерць". I гэта былі не проста пагрозы. Фашысты рыскалі па вёсках, праводзілі вобыскі, паляванні за камуністамі, камсамольцамі.

Масавымі пакараннямі, смерцю i псіхалагічным націскам гітлераўцы хацелі запалохаць беларусаў, прытупіць ix волю да супраціўлення.

Але іванаўцы не скарыліся. Бацька жонкі Дзяніса Іванавіча працаваў фельдчарам. Як маглі ўсёй сям'ёй дапамагалі партызанам. Перадавалі харчы, медыкаменты. А аднойчы пасля цяжкага бою Дзянісу давялося везці параненага партызана да цесця - патрабавалася неадкладная медыцынская дапамога.Так i жыў у акупацыі Сацута Д.І.

У дзеючую армію Дзяніса Іванавіча мабілізавалі ў пачатку жніўня 1944 года. Два месяцы давялося пазнаваць вайсковае майстэрства сувязіста. I вось, нарэшце, перадавая - першы Беларускі фронт, 282 стралковы полк. Сувязіст.

Да гэтага часу пачаліся 6ai за Варшаву. Вораг пабудаваў глыбока эшаланіраваную абарону на ўсходнім беразе Віслы. Змагацца з iм было не вельмі проста. А тым больш сувязістам. Неаднойчы выходзіў на заданне, каб наладзіць сувязь з штабам.

Стралковы полк, у якім служыў Дзяніс,фарсіраваў Віслу. Група байцоў спынілася на невялікай лясной паляне адпачыць. I раптам з ycix бакоў пачуліся стрэлы. "Абложаны немцамі",- зразумелі ўсе. Што рабіць? Сувязь з палком перарвана. Неабходна тэрмінова наладзіць сувязь са штабам i прасіць выручкі. Камандзір аддзялення паклікаў Дзяніса да сябе i моўчкі паглядзеў у вочы. Баец  ўсё зразумеў. У яго руках цяпер былі жыцці дзесяткаў байцоў. Праз хвіліну- другую Дзяніс поўз паміж кустарніку, стараючыся знайсці абарваны провад. Кулі свісталі над галавой, але было не да ix...

Дапамога падаспела своечасова. Група, прарваўшы акружэнне, улілася ў полк. У той жа дзень камандаванне палка аб'явіла Дзянісу Іванавічу падзяку.

Сапраўды лагічным аказалася ўсё тое ж сцвярджэнне папярэднікаў аб непераможнай сіле народа: "Хто на нашу зямлю прыйдзе з мячом, той ад яго i загіне!". Сцвярджэнне падмацоўвалася фактамі.

Фронт каціўся на Захад. Стралковы 282-i полк свой баявы шлях прадаўжаўна нямецкай зямлі. Ворага заганялі ў яго звярынае логава. Цяжка давалася перамога. Цяжкія бai ішлi за кожную пядзь зямлі.

У той лютаўскі дзень полк атакаваў першую лінію нямецкай абароны. Надвячоркам роце, дзе служыў Дзяніс, загадалі выбіць ворага з яго пазіцыі, уклініцца ў размяшчэнне як мага далей, замацавацца.

"Замацавацца",- гэтыя словы разумеў кожны баец, але кожны ведаў цану гэтаму замацаванню. Галоўная перашкода - рака Одэр.

Пад галоснае "ура" рота кінулася ўнаступленне, але выканаць пастаўленую задачу поўнасцю не ўдалося. Завязаўся гарачы бой на подступах да Одэра. Давялося вытрымліваць пастаянныя контратакі фашыстаў, прарываць новую абарону i захопліваць чарговы плацдарм. Канчаліся боепрыпасы, радзелі рады баявых сяброў. I раптам усхваляваны голас камандзіра: "Хлопцы, няма сувязі са штабам. Тэрмінова наладзьце сувязь!"

Дзяніс Іванавіч разам з двума таварышамі адправіўся выконваць заданне. На разважанне часу не было. Утрох дапаўзлі да мэты. "Наўкола стаяла такая нязвыклая цішыня, што аж калола ў вушы. "Хутчэй! Хутчэй! Трэба выканаць заданне, пакуль зацішша",- прыспешваў хлопцаў малады баец Дзяніс. Вось i абарваны провад. Ад хвалявання не слухаюцца пальцы. "Гатова! Ёсць сувязь",-крычыць ад радасці юнак,- i адразу свінцовы лівень. Немцы заўважылі сувязістаў i адкрылі агонь..."Сябры данеслі раненага Дзяніса да cвaix. У медсанбаце доктар коратка npaмовiў: "Hyшто,браток, адваяваў. Цяпер сам ваюй за сваю нагу..."

  У чырвонаармейскай кніжцы Дзяніса быў зроблены запіс, які падкрэсліваў, што 1 лютага 1945 года сувязіст Сацута Дзяніс Іванавіч атрымаў цяжкае баявое раненне ў бядро. Словы доктара не выходзілі з галавы. Дзяніс думаў: "Няўжо усё так складана. Ці вылечуся, ці змагу працаваць? Як жа без працы!" Там, дома, чакала жонка Кацярына. У жніўні 44-га развітаўся з ею. Толькі яе цёплыя пicьмы зноў i зноў застаўлялі верыць у тое, што ён стане на нoгi.

Спачатку - шпіталь у Любліне, потым - Сумы. Там, на Украіне, у шпіталі сустрэў Дзяніс Іванавіч Сацута перамогу.

На гэтым вайна для Дзяніса Іванавіча скончылася. Але каб пераадолець яе вынікі, давялося нямала паваляцца ў самых розных шпіталях. Выйшаў з ix інвалідам першай групы. I усё ж у мірным жыцці Дзяніс Іванавіч не сядзеў, склаўшы pyкi, працаваў, як толькі мог, гадаваў разам з жонкай чацвёра дзяцей.

Дзяніс Іванавіч прымаў самы актыўны ўдзел у аднаўленні народнай гаспадаркі. У далёкім 1947 годзе разам з вяскоўцамі ўступіў у калгас. Дзянісу Іванавічу даручалі самыя адказныя ўчасткі работы. Ён быў некалькі гадоў брыгадзірам паляводчай брыгады, затым будаўніком, загадчыкам свінафермы.

Вайна, на шчасце, не зрабіла яго жорсткім. Наадварот, умацавала ў думцы аб тым, што неабходна заставацца чалавекам у розных абставінах. Ён дзяліўся з аднавяскоўцамі ўciм, чым мог. Аднаму бульбы дасьць пасадзіць, другому - жыта дапаможа засеяць. А яшчэ была ў яго запаветная мара - сад пасадзіць, свой, уласны. Колькі цяпла, любві кожнаму дрэўцу ўкладваў Дзяніс Іванавіч. Нехта са скептыкаў- вяскоўцаў насміхаўся: "Мічурын знайшоўся, на пяску сад захацеў выгадаваць". А жонка падтрымлівала, супакойвала: - Нічога, Дзяніс. Вось падрастуць яблынькі, частаваць ycix будзем, пацяплеюць людскія сэрцы.

Праз некалькі гадоў сад шчодра аддзячыў свайго гаспадара. Дзяніс Іванавіч кожны год падсаджваў у садзе cвaix гадаванцаў, нешта прышчэпваў, выводзіў новыя сарты. Менавіта Дзяніс Іванавіч Сацута перакрэсліў стэрэатыпы, што на крытышынскіх землях нельга займацца садаводствам.

Няўрымслівы гаспадар выконваў ужо другую ідэю. "Хачу заняцца пчалярствам",- сказаў ён аднойчы жонцы. I задуму сваю здзейсніў. Сваім мядком ён частаваў cвaix дзетак, родзічаў,вяскоўцаў. Iхто пасля гэтага будзе спрачацца, што не залатыя рукі былі ў гэтага чалавека.

Сацута Дзяніс Іванавіч да апошняга дня заставаўся ў стpai- сустракаўся са школьнікамі, моладдзю, вучыў быць патрыётамі, расказваў пра воінаў -адважных абаронцаў Радзімы. Так многа загінула ix, баявых пабрацімаў, на роднай зямлі, на ваенных дарогах Еўропы, каб ажыць ва ўдзячнай памяці нашчадкаў.

Кажуць, у кожнага чалавека свой лёс. Але наколькі падобныя лёсы ветэранаў Вялікай Айчыннай. Усе яны спазналі i цяжкія франтавыя дарогі, i paнeннi, i горыч паражэнняў, i радасць перамог. Усё іх жыццё – прыклад мужнасці,  адданага служэння сваёй Радзіме.

Вітт Васіліна Раманаўна,

Крытышын

 

Яндекс.Метрика