Вы здесь: Главная Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі Іванаўскага раёна Вёскі раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны За сувязь з партызанамі
Наверх
Вторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.
e-mail: bibl.metodist@ivanovo-kultura.of.by
3 лістапада 1942 г. фашысты ўварваліся ў в. Застружжа, акружылі яе. Нямецкі камендант в. Дастоева яфрэйтар Фукс загадаў насельніцтву сабрацца на ўсходнюю ўскраіну вёскі на сход. Потым ён прачытаў загад, у якім насельніцтва Застружжа абвінавачвалася ў сувязі з партызанамі. На сходзе былі аб'яўлены спісы асобных сем'яў, якіх немцы выстраілі і адвялі ў бок дарогі на Дастоева. Гэтыя людзі на вачах усіх аднавяскоўцаў былі расстраляны і не закапаны. Так загінулі 94 чалавекі — старыя, жанчыны і дзеці. Загінулі цэлымі сем'ямі: Мікалая Аляксандравіча Якуша — 4 чалавекі, Ульяны Пятроўны Якуш — 7 чалавек, Івана Андрэевіча Бутрыма — 7 чалавек.
А перад расстрэлам фашысты здзекаваліся з іх, асабліва над сям'ёй Івана Яўхімавіча Палешчука. Яму самому, жонцы, старэйшай дачцэ, малым дзецям каты заганялі пад ногці іголкі, здзіралі скуру жалезным грабянцом для ачысткі льну, адрэзалі вушы і толькі пасля гэтага ўся сям'я ў складзе сямі чалавек была расстраляна.
В.М.Туркевіч.
Памяць: Гістарычны дакумент хроніка Іванаўскага района. – Мн.: БЕЛТА,2000. -592 с.:іл