Вы здесь: Главная Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі Іванаўскага раёна Подзвіг у камяні і бронзе Магіла партызана ў в. Хамічава
Наверх
Вторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.
e-mail: bibl.metodist@ivanovo-kultura.of.by
Пахаваны ў ёй Калодзіч Рыгор Каленікавіч, які нарадзіўся ў 1926 годзе ў вёсцы Хамічава. З 1943 года быў партызанам атрада імя Нямытава Пінскай партызанскай брыгады. У сакавіку 1944 года ў час партызанскага рэйда на Укараіну захварэў на тыф. Яго хавалі жыхары вёскі Краснае ў лёху аднаго з дамоў. Ішоў ён ужо на папраўку, але быў яшчэ слабым. Фашысты даведаліся пра яго і рукамі памагатых паліцэйскіх і ўласаўцаў ноччу вывелі са сховішча, расстралялі і прысыпалі пяском. У час пачатку палявых работ на полі, праз месяц пасля трагедыі, цела было знойдзена жыхаром вёскі Краснае і пахавана на мясцовых могілках. Родзічы паставілі дубовы крыж, які і праз шмат гадоў суседнічае з абеліскам.
Раманюк, В.А. І ўзвышаюцца абеліскі... / В.А. Раманюк // Янаўскі край. - 2017. - № 28. – 11 красавіка. - С. 6.