Наверх

foto1 foto2 foto3 foto4 foto5
Вы здабылі Перамогу жыцця высокаю цаной
Вайна. Іванаўшчына. Памяць.
У памяці. У сэрцы. У кнігах.
Застаўся ў сэрцы вечны след вайны
Іх подзвігі – нашчадкам запавет

Галерэя баявой славы

djВторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.

Telephone: 8 01652 21255

e-mail: bibl.metodist@ivanovo-kultura.of.by

Get Adobe Flash player

Медиа урок "Не подлежит забвению..."

ПАМЯТЬ НАРОДА 1941-1945 (Ивановский район)

"Сново ожили в памяти были живые"

   

   Звестак пра яе вельмі мала. Вядома толькі, што пахаваны ў ёй лётчык, самалёт якога быў збіты ў пачатку вайны. З успамінаў Марты Сцяпанаўны Клімовіч і яе сястры Ганны Калодзіч: “У маі 1944 года да нас на хутар ва ўрочышча Павелкава з’явіўся невядомы мужчына гадоў 25, сярэдняга росту. На ім была куртка  і шлем. Ён паклікаў нашага бацьку Жушму Сцяпана Іванавіча. Яны зайшлі за хлеў і незнаёмец запытаў пра дарогу  да  вёскі  Патапавічы.  У  Патапавічах ён хаваўся ў хляве на хутары Калодзіча Феадосія. Пра яго нехта данёс немцам і 19 мая 1944 года фашысты акружылі хлеў, адкрылі агонь і падпалілі. З моцнымі апёкамі невядомы зноў трапіў на наш хутар. Ён аддаў дакументы нашаму бацьку  з  просьбай  перадаць  уладам.

   Мясцовыя жыхары дапамагалі яму, лячылі яго, хаваючы ў часовым прытулку на хутарах у стозе. Памёр гэты чалавек ад моцных апёкаў. Там яго і пахавалі, а напачатку 50-х перазахавалі на могілках вёскі Хамічава. На магілу паставілі просты слупок з прыбітай дошкай, потым замянілі на драўляную пірамідку з чырвонай зоркай. Дакументы прапалі. Пагэтаму  імя  яго  засталося  невядомым.

   На  магіле  на  сродкі,  заробленыя  вучнямі  Хамічаўскай  школы,  пастаўлены помнік.

Раманюк, В.А. І ўзвышаюцца абеліскі... / В.А. Раманюк // Янаўскі край. - 2017. - № 28. – 11 красавіка. - С. 6.

 
Яндекс.Метрика