Наверх

foto1 foto2 foto3 foto4 foto5
Вы здабылі Перамогу жыцця высокаю цаной
Вайна. Іванаўшчына. Памяць.
У памяці. У сэрцы. У кнігах.
Застаўся ў сэрцы вечны след вайны
Іх подзвігі – нашчадкам запавет

Галерэя баявой славы

djВторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.

Telephone: 8 01652 21255

e-mail: bibl.metodist@ivanovo-kultura.of.by

Get Adobe Flash player

Медиа урок "Не подлежит забвению..."

ПАМЯТЬ НАРОДА 1941-1945 (Ивановский район)

"Снова ожили в памяти были живые"

   

   З 10 мая 1943 года па сакавік 1944-га ў маленькай вёсачцы на стыку граніц

   Беларусі і Украіны дзейнічаў cельскі Савет. Ён ахопліваў беларускія вёскі Калена, Махро, Адрыжын, Віўнева, Невель, Семахавічы,  Завышша,  Патапавічы, Хамічава, Вульку, Краснае, Баландзічы, Уласаўцы, Падышча, Ападышча, а таксама  ўкраінскія  –  Дольск,  Шлапань, Нігавішчы,  Омыт,  Хоцунь,  Свалавічы, Гарынічы. Старшынёй аб’яднанага Савета быў абраны па рэкамендацыі Іванаўскага  падпольнага  райкама  партыі жыхар  вёскі  Калена  Кананчук  Максім Карнеевіч. Яго хата стала месцам размяшчэння  Савета.  Намеснікам  старшыні  стаў  Корац  Герман  Сямёнавіч  з Дольска,  сакратаром  –  Кузьміч  Аляксандр  Васільевіч  з  Калена.  Членам выканкама з'яўляўся Крацік Фёдар Іванавіч з Дольска. Усе яны былі членамі КПЗБ.

   Сур’ёзную  ўвагу  надаваў  сельскі Савет  гаспадарчым  пытанням:  дзяліў сенакосныя  ўгоддзі,  кіраваў  палявымі работамі, вызначаў хлебапастаўкі партызанам,  улічваючы  магчымасці  кожнай  сям’і.  У  Адрыжыне  працаваў  паравы  млын.  Частку  гарнцавага  збору аддавалі  адчуваючым  нястачу  партызанскім  сем’ям.  На  тэрыторыі  Савета працавала  воўначоска.  За  апрацоўку бралася 10% воўны. Яе размяркоўвалі сярод жанчын і тыя вязалі для партызан рукавіцы, шкарпэткі. Была арганізавана ваенная  падрыхтоўка  будучых  партызан, якія былі гаспадарамі ўсёй партызанскай зоны і фашысты не маглі сюды прабрацца.

   У  1975  годзе  ў  гонар  гэтай  падзеі недалёка ад хаты, дзе працаваў Савет, устаноўлена стэла.

Раманюк, В.А. І ўзвышаюцца абеліскі... / В.А. Раманюк // Янаўскі край. - 2017. - № 28. – 11 красавіка. - С. 6.

 
Яндекс.Метрика