Вы здесь: Главная
Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі Іванаўскага раёна
Партызанскія баі і аперацыі
КАМЕНЬ-КАШЫРСКАЯ АПЕРАЦЫЯ 1943 г.



Наверх
Вторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.
e-mail: bibl.metodist@ivanovo-kultura.of.by
Баі паміж партызанамі атрадаў імя А.В.Суворава, В.І.Чапаева партызанскай брыгады імя В.М.Молатава і нямецка-фашысцкімі захопнікамі на станцыі Камень-Кашырск Валынскай вобласці 22 ліпеня 1943 г. і на станцыі Янаў-Палескі Іванаўскага раёна 23 ліпеня 1943 г. Аперацыяй кіраваў камандзір партызанскай брыгады імя В.М.Молатава М.І.Герасімаў.
Перад партызанамі была пастаўлена задача знішчыць гарнізон ворага на чыгу-начнай станцыі Камень-Кашырск на ракаднай чыгунцы Ковель — Янаў-Палескі, перашкодзіць рух эшалонаў праціўніка на гэтым участку чыгункі. Партызанскі атрад імя А.В.Суворава (70 байцоў, камандзір А.С.Кузічкін) скрытна зрабіў 55-кіламетровы марш і выйшаў на зыходны рубеж за 2 км ад станцыі. 2 групы (па 10 чал.) перакрылі засадамі дарогі на Ратна і Ковель.
Удар быў нанесены раптоўна ў ноч на 22 ліпеня. Праціўнік, нягледзячы на значную перавагу, у паніцы без супраціўлення ўкрыўся ў бетонных бункерах. Партызаны блакіравалі бункеры, знішчылі станцыйныя збудаванні, склады з маёмасцю чыгункі, 8 камбайнаў і без страт адышлі. Развіццём аперацыі з'явіўся ўдар па станцыі Янаў-Палескі (на лініі Пінск — Брэст), які быў нанесены 23 ліпеня праз некалькі гадзін пасля бою на станцыі Камень-Кашырск партызанскім атрадам імя В.І.Чапаева (камандзір І.С.Зайкоў). Партызаны спалілі дэпо з 3 паравозамі, цыстэрну з гаручым. У выніку гэтай аперацыі ўчастак чыгункі на станцыі Камень-Кашырск — Янаў-Палескі быў надоўга выведзены са строю.