Наверх

foto1 foto2 foto3 foto4 foto5
Вы здабылі Перамогу жыцця высокаю цаной
Вайна. Іванаўшчына. Памяць.
У памяці. У сэрцы. У кнігах.
Застаўся ў сэрцы вечны след вайны
Іх подзвігі – нашчадкам запавет

Галерэя баявой славы

djВторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.

Telephone: 8 01652 21255

e-mail: bibl.metodist@ivanovo-kultura.of.by

Get Adobe Flash player

Медиа урок "Не подлежит забвению..."

ПАМЯТЬ НАРОДА 1941-1945 (Ивановский район)

"Сново ожили в памяти были живые"

 

   На разгортванне ўзброенай партызанскай барацьбы і падпольнай антыфашысцкай дзейнасці ў гарадах і іншых населеных пунктах Беларусі арыентавала Дырэктыва № 1 ЦК КП(б)Б ад 30 чэрвеня 1941 г. аб пераходзе на падпольную работу партарганізацый раёнаў, занятых ворагам, «...у мэтах кіраўніцтва дзейнасцю партызанскіх атрадаў і дыверсійных груп у раёнах, занятых ворагам, для барацьбы з часцямі варожай арміі, для распальвання партызанскай барацьбы скрозь і ўсюды, для падрыву мастоў, дарог, псавання тэлеграфнай і тэлефоннай сувязі, падпалу складоў, для стварэння нязносных умоў для ворага і яго памагатых, для зрыву ўсіх яго мерапрыемстваў».

   1 ліпеня 1941 г. ЦК КП(б)Б прыняў Дырэктыву № 2 партыйным, савецкім і камсамольскім арганізацыям па разгортванні партызанскай барацьбы ў тыле ворага, у якой ставілася задача пакрыць усю занятую нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыю Беларусі густой сеткай партызанскіх атрадаў. У раёнах і сёлах было неабходна ствараць падпольныя партыйныя арганізацыі, галоўнай задачай якіх вызначалася мабілізацыя гарода на няшчадную барацьбу супраць ворага. Мясцовыя партыйныя органы правялі работу па ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі партыйна-камсамольскага падполля, па арганізацыі партызанскіх атрадаў. Да поўнай акупацыі рэспублікі ў канцы жніўня 1941 г. у 89 раёнах Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай, Палескай і Пінскай абласцей былі арганізацыйна аформлены раённыя падпольныя партыйныя органы (райкомы, тройкі) на чале з сакратарамі або членамі былых органаў камуністычнай партыі.

    У першыя гады вайны (1941 — 1942) антыфашысцкая барацьба, партызанскі рух у Іванаўскім раёне не былі масавыя. Гэта можна растлумачыць шэрагам прычын.

   Па-першае, гістарычнай асаблівасцю рэгіёна. Тут часта мянялася ўлада, часцей гэты край падпадаў пад іншаземную акупацыю: кайзераўская (1915—1918), дваццацігадовая польская (1919—1939), пасля непрацяглага існавання савецкай улады (1939—1941) новая нямецкая, цяпер ужо гітлераўская, акупацыя раёна. Народпрытаіўся, насцярожана чакаў, што будзе далей.

Устанавіўшы так званы «новы парадак», акупанты ў першаю чаргу чынілі расправы над яўрэямі, камуністамі і актывістамі. Гітлераўцы ў першую ваенную восень не вельмі чапляліся да шматлікіх акружэнцаў, якія аселі ў вёсках і на хутарах «прымакамі», нават часам адпускалі з лагераў мясцовых палонных чырвонаармейцаў.

   Савецкая ўлада ў раёне праіснавала перад вайной менш за два гады, савецкі патрыятызм у свядомасць мясцовага насельніцтва не пранік так глыбока, як у іншых мясцінах СССР, дзе доўгі час працавала магутная прапагандысцкая машына.

   Прыватная ўласнасць, маёмасць (калектывізацыя ў раёне перад вайной толькі што пачалася), якую меў селянін, вымушалі яго асцерагацца, сядзець ціха, каб не наклікаць ліха на сябе, на сваю сям'ю, радню, аднавяскоўцаў.

Мясцовыя лідэры, за кім пайшлі б людзі, часткова былі вынішчаны яшчэ да верасня 1939 г., іншыя рэпрэсіраваны НКУС. Начальства было пераважна прышлае, з «усходнікаў», яно ў большасці ў першыя дні вайны ратавала сябе, спешна пакідала месцы, дзе працавала.

   Першыя ваенныя восень і зіма былі часам збірання сіл. Утварыліся невялікія групы падполынчыкаў, пераважна моладзі, першыя нешматлікія групы з мясцовых актывістаў, першыя групы з воінаў-акружэнцаў, з тых, хто ўцёк з лагераў ваеннапалонных. Было нямала і акружэнцаў-прымакоў, якія хацелі толькі перазімаваць, а там час пакажа, што рабіць, як дзейнічаць. Узаемаадносіны паміж гэтымі групамі і групкамі складваліся няпроста, часам балюча, нават тады, калі з іх пачалі стварацца атрады, фарміравацца камандаванне.

   Аднак з часам адбылося аб'яднанне гэтых груп у атрады, потым брыгады. З'явілася цэнтралізаванае камандаванне, якое падпарадкоўвалася Беларускаму штабу партызанскага руху. Значную ролю ў арганізацыі ўсенароднай барацьбы з акупантамі адыгралі Іванаўскія падпольныя райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ. Дзейнасць партызанскіхатрадаў, падполыпчыкаў, поспехі Чырвонай Арміі на франтах, аб якіх своечасова партызаны інфармавалі насельніцтва, пачуццё ўласнай годнасці і жаданне адпомсціць за знявечаны край, знішчаныя вёскі, загубленых людзей прыводзілі да народных мсціўцаў усё новых патрыётаў. Пераходзілі на бок партызан і ашуканыя нямецкай прапагандай паліцэйскія, уласаўцы, байцы самааховы, а таксама чэхі, славакі і прадстаўнікі іншых народаў, якія таксама цярпелі цяжар фашысцкай акупацыі.

    Разгарнуўся масавы партызанскі рух. На тэрыторыі раёна дзейнічалі партызанскія брыгады 99-я імя Дз.Ц.Гуляева, імя В.М.Молатава, імя Я.М.Свярдлова, Пінская, асобны Іванаўскі атрад. Партызаны падтрымлівалі цесную сувязь з мясцовым насельніцтвам.

   Партызанскія атрады і брыгады былі мабільныя. Яны не базіраваліся пастаянна на адным месцы. Калі нанесці на карту месцы дзеянняў любога нават паасобнага атрада, атрымаецца вялікая тэрыторыя, якая ахоплівае ледзь не ўсё паўднёвае Палессе. Мы, напрыклад, лічым, што брыгада імя В.М.Молатава — іванаўская, што яна дзейнічала на тэрыторыі нашага раёна. А ў яе актыве баі пад Камень-Кашырскам, Любяшовам (на Украіне), Сінкевічамі (Лунінецкі раён). Атрад імя Яўгена Макарэвіча лічыцца драгічынскім, а ваяваў ён далёка за межамі Драгічынскага раёна, у тым ліку і на тэрыторыі Іванаўшчыны. На тэрыторыі раёна вялі баявыя дзеянні і партызанскія фарміраванні з Украіны.

    Дывізія Пятра Вяршыгары са злучэння легендарнага Сідара Каўпака выйшла ў рэйд 5 студзеня 1944 г. Яе маршрут ляжаў па Жытомірскай, Ровенскай, Львоўскай, Валынскай абласцях Украіны, па Польшчы. 18 сакавіка, перайшоўшы Буг, партызаны апынуліся ў Белавежскай пушчы. Адтуль — у рэйд па беларускіх раёнах. Сустрэча з беларускімі партызанамі брыгады імя Чапаева адбылася 29 сакавіка 1944 г. у в. Дзеткавічы Драгічынскага раёна. 31 сакавіка дывізія Вяршыгары вяла абарону ў раёне вёсак Тышкавічы, Упірава, Калілы, Трыліскі, Заруддзе, Дастоева, Моладава, Буса, Тышкавічы. Дапамагалі каўпакаўцам партызаны з атрадаў імя Я.Макарэвіча і В.Цвяткова. Далейшы шлях украінскіх партызан ляжаў праз Івацэвіцкі, Ганцавіцкі, Лунінецкі раёны на Украіну.

     Летам 1944 г. дывізія Пятра Вяршыгары здзейсніла яшчэ адзін рэйд па Беларусі - Нёманскі. Пасля вызвалення Гродна дывізія была накіравана ў Заходнюю Украіну для барацьбы з бандэраўцамі. Дарэчы, у в. Калілы ў рады ўкраінскіх партызан (у батальён Цымбала) урачыста былі пряныты нашы землякі Сяргей Малашчук і Аляксей Сянюта, якія пасля вайны працавалі ў калгасе «За мір».

   Вёска Трыліскі — месца знаходжання Іванаўскага падпольнага райкома камсамолаў 1942-1943 гг.

  Вёска Калена тут існаваў падпольны сельскі Савет (дзейнічаў з 10 мая 1943 г. па сакавік 1944 г.). Старшыня выканкома М.К.Кананчук, члены — Ф.І.Крацік, Г.С.Корац. Сваёй дзейнасцю сельсавет ахопліваў вёскі Махро, Завышша, Патапавічы, Хамічава, Вулька-Махроўская, Краснае, Адрыжын, Баландзічы, Уласаўцы (Iі II), Падышча, Ападышча Іванаўскага раёна, Сяміхавічы Пінскага раёна, Дольск, Шлапань, Хадунь, Слаловічы, Гарынічы Любяшоўскага раёна Украіны.

       Мукашынскі лес — на мяжы Драгічынскага, Іванаўскага, Камень-Кашырскага і Любяшоўскага раёнаў. Тут да сакавіка 1944 г. размяшчаўся атрад імя С.Г.Лазо, штаб партызанскай брыгады імя В.М.Молатава, Іванаўскі падпольны райком партыі, выдаваліся падпольныя газеты «Партнзан Полесья» (Іванава) і «Чырвоная зорка» (Драгічын).

   Лес каля возера Скуніна. Тут з восені 1943 г. па сакавік 1944 г. размяшчаўся штаб Пінскай партызанскай брыгады.

   Урочышча Петрусёва горка. Тут пад аховай атрада імя Я.Макарэвіча размяшчалася «лясная школа» (гэта каля Тышкавіч), у якой працавала настаўніцай М.А.Кухарчук (пасля вайны настаўніца Дастоеўскай школы).

  Партызанская барацьба вялася па-рознаму: былі шырокамаштабныя аперацыі, у якіх удзельнічала многа людзей, уся брыгада, а то і некалькі брыгад, як, напрыклад, у час Дняпроўска-Бугскай аперацыі або пры адначасовым выхадзе на чыгунку ў час «рэйкавай вайны», былі аперацыі, здзейсненыя сіламі аднаго атрада ці нават яго часткі, напрыклад, калі пад Патапавічамі быў захоплены абоз са збожжам.

   Самая пільная ўвага партызан была да чыгункі. Адным з самых вядомых спецыялістаў-падрыўнікоў быў Павел Піліпавіч Мінюк з атрада імя Яўгена Макарэвіча. У пачатку акупацыі ён правёў каля двух месяцаў у пінскай турме. Цудам вырваўшыся адтуль, пайшоў у партызаны. Iстаў выдатным падрыўніком, ім асабіста і пры яго ўдзеле падарвана 14 эшалонаў.

   За кожнай справай, за кожнай аперацыяй стаялі канкрэтныя выканаўцы. Але ўмовы партызанскага жыцця былі такія,што не заўсёды можна было гаварыць, а тым болей пісаць пра справы канкрэтнага чалавека. Гэтыя прозвішчы можна сустрэць у партызанскіх справаздачах і данясеннях.

   Партызаны ваявалі з ворагам не толькі шляхам баявых аперацый. Яны праводзілі значную работу па выкрыцці варожай прапаганды і разлажэнні гарнізонаў праціўніка. У сакавіку 1944 г. мадзьярам праз падпольшчыкаў былі ўручаны лістоўкі на венгерскай мове. Тыя перадалі партызанам 33 гранаты, тол, некалькі соцень патронаў. (Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 4092. Воп. 1. Спр. 9. Л. 23.) Калі ўкраінскія нацыяналісты пачалі аказваць свой уплыў на насельніцтва Сухога, Снітава, Стрэльна, Іванава, райком партыі, камандаванне брыгады імя Молатава прынялі адпаведныя контрмеры: гутаркі з насельніцтвам, даклады, лістоўкі, матэрыялы ў газеце «Партнзан Полесья». Былі разложаны варожыя гарнізоны ў Оўзічах, Перарубе, Ляхавічах, батальён праціўніка ў Пінску: на бок партызан перайшлі 167 чалавек з 20 кулямётамі, 245 вінтоўкамі і іншым узбраеннем.

   Партызаны ўзялі насельніцтва пад сваю апеку, абарону, дапамагалі яму ва ўборцы ўраждаю, у сяўбе, раздавалі адбітыя ў ворага збожжа, жывёлу. Жыхары вёсак нашага раёна ішлі ў партызаны, стваралі ўзброеныя групы самаабароны (Патапавічы, Адрыжын, Глінна). Усяго ў гэтых групах было каля 5 тысяч чалавек, з іх 610 чалавек перайшлі за лінію фронту і ўступілі ў рады Чырвонай Арміі.

   Зразумела, няпростымі былі адносіны паміж партызанамі і мясцовым насельніцтвам.

   Падпольны райком партыі пастаянна трымаў гэтае пытанне на кантролі.           Здаралася ўсялякае. Партызаны здзейснілі нейкую акцыю, зніклі, а злосць акупанты вымяшчалі на жыхарах бліжэйшых вёсак і хутароў. Партызанам даводзілася харчавацца за кошт насельніцтва. Але ў пераважнай большасці адносіны паміж партызанамі і жыхарамі навакольных вёсак былі добрыя. Сяляне бачылі ў партызанах сваіх абаронцаў. Аб гэтым яны самі гаварылі на мітынгах і сходах. Гэта адносіцца да беларусаў, украінцаў, палякаў.

  Асобна хочацца сказаць пра сялян-хутаран. Іх сялібы туліліся ў полі, каля лесу, па-за вёскай. Не міналі гэтыя хаты партызаны, ідучы на заданне ці вяртаючыся з яго. Не пакідалі з-за гэтага такія хаты па-за ўвагай і нямецкія ўлады.

   Часцей за ўсё праваднікі, сувязныя былі з жыхароў хутароў. Iгінулі яны таксама часцей усяго.

   2 красавіка 1943 г. фашысты знішчылі сям'ю Дзмітрыя Шурхая. Дзям'ян Леанчук хаваў і лячыў на сваім хутары параненага партызана Сапегіка. Калі вясной 1944 г. групы партызан з атрадаў імя Я.Макарэвіча і імя В.І.Чапаева адпраўляліся за лінію фронту па боепрыпасы, неацэнную паслугу ім аказалі праваднікі Пракоп Задзярнюк, Вольга Барычэўская, Антон Руды, якія правялі партызан праз шчыльныя рады варожых гарнізонаў, застаў, засад, дапамаглі пераадолець канал, чыгунку.

   Аляксей Гетманчук да лістапада 1943 г. і да свайго арышту (расстраляны ў Іванаве) дапамагаў падпольшчыкам (Даніла Рудніцкі, Марыя Луцэвіч, Павел Навумавец) і партызанам з атрада імя С.Г.Лазо. Яшчэ даўжэй, да вясны 1944 г., нёс сваю небяспечную службы дапамогі народныммсціўцам Сяргей Мікалаевіч Рамановіч з Мотальскіх хутароў. Яго раззлаваныя фашысты забілі на ўласным падворку. Больш пашанцавала Мікалаю Панасаўцу з хутара каля в. Страмец. Калі навісла пагроза выкрыцця, ён перабраўся ў партызанскую зону, вярнуўся ў Страмец ужо ў пасляваенны час.

    Хвядос Ігнатавец (каля в. Махро) загінуў каля сваёй хаты разам з двума партызанамі, якіх акружылі варожыя салдаты.

   Кліменцій Снітавец з хутара пад Ляскавічамі прыняў прапанову немцаў працаваць на чыгунцы. Праўда, калі б яны ведалі, якога «работніка» прыдбалі, радасці ў іх гэта не выклікала б. Але пра яго сапраўдную работу ведала толькі партызанскае кіраўніцтва.

    На хутары ў Марыі Гуцалюк каля в. Шчакоцк быў жаданым госцем, а пасля ранення лячыўся партызан Цярэнцій Самелія з далёкай Грузіі.

   Вось так жылі і змагаліся з ворагам, набліжаючы дзень вызвалення ад акупантаў, падполыычыкі і партызаны, многія патрыёты нашага палескага краю.

Яндекс.Метрика