Дзейнічалаў 1941 — 1943 гг. на тэрыторыі Мотальскага сельсавета Іванаўскага раёна. Аб'ядноўвала больш за 60 чалавек. У камітэт уваходзілі І.М. Калілец (сакратар), А.К. Данілевіч, Г.А. Мінюк, С.С. Мінюк, В.Г. Міронава, М.Я. Прадун, Ц.І. Хоміч.
Падпольшчыкі праводзілі ў вёсках палітычную работу, збіралі зброю і боепрыпасы. У канцы жніўня 1941 г. разграмілі Мотальскую гміну, у маі1942 г. сарвалі вываз моладзі на катаржныя работы ў Германію. Летам 1942 г. частка падпольшчыкаў пайшла ў партызаны, удзельнічала ў стварэнні атрада імя Я.Г. Макарэвіча.
У барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў загінулі Р.А. Данілевіч, І. Дзяркач, Я. Заяленчыц, С. Кракун, К. Ксёнда, Г.П. Кузюр, Р. Маліч, В.Г. Міронава, З. Міховіч, М. Райкевіч, Ц.І. Хоміч, Х. Шыкалай. У Моталі на будынку дзіцячай бібліятэкі ў гонар падпольшчыкаў у 1975 г. устаноўлена мемарыяльная дошка.
Змагаліся ў падпольі [Тэкст] // Памяць:
Гістарычна-дакументальная хроніка Іванаўскага раёна.- Мн., 2000. - С.197.