Вы здесь: Главная
Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі Іванаўскага раёна
Партызанскі і падпольны рух
Папоў Мікалай
Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі Іванаўскага раёна
Партызанскі і падпольны рух
Папоў МікалайНаверх
Вторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.
e-mail: bibl.metodist@ivanovo-kultura.of.by
Нарадзіўся ў 1920 г. у Арэнбургскай вобласці. Працаваў настаўнікам. Быў студэнтам-завочнікам. Атрымаць ваенную адукацыю, стаць камандзірам - было запаветнай марай юнака.
У 1939 г. Папова двойчы выклікалі ў райваенкамат па яго просьбе, і кожны раз прызыўная камісія прызнавала яго годным да страявой службы, але залічвала ў рэзерв. У вобласці не хапала настаўнікаў. Нарэшце, пасля чарговага рапарта аблваенкому 15 верасня 1939 г. М.М.Папоў быў накіраваны ў Бабруйскае пяхотнае вучылішча.
15 верасня 1939 г. М.М. Папоў быў накіраваны ў Бабруйскае пяхотнае вучылішча. Вучоба ў ваенным вучылішчы давалася лёгка. Мікалай добра страляў, выдатна ведаў матэрыяльную частку зброі, воінскія статуты. Доўгія паходы, штотыднёвыя кросы, частыя вучэбныя трывогі загартоўвалі і характар курсанта.
10 чэрвеня 1941 г. М.М.Папову было прысвоена званне лейтэнанта. У гэтым жа месяцы ён быў накіраваны ў 15-ы стралковы полк 49-й Чырванасцяжнай дывізіі, які размяшчаўся пад Брэстам, за два кіламетры ад граніцы. Да месца службы Мікалай Міхайлавіч прыбыў 19 чэрвеня 1941 г. А 21 чэрвеня ён атрымаў водпуск і пачаў збірацца ў родны Арэнбург. Набыў білеты, хутка ўпакаваў чамаданы, дамовіўся з транспартам, які назаўтра даставіць яго на чыгуначную станцыю Брэст-Літоўск.
Аднак дамоў Мікалай Папоў так і не паехаў. У 4 гадзіны раніцы пачалася вайна. На пазіцыі палка абрушыўся агнявы шквал артылерыі. А як толькі адгрымелі выбухі, на тых, хто застаўся ў жывых, накінуліся пікіроўшчыкі. Штабы, склады з боепрыпасамі, прадуктамі і абмундзіраваннем, медпункт, сталовая, жылыя будынкі ператварыліся ў суцэльнае мора агню. Прыкладна тры чвэрці асабовага складу палка загінула. Астатнія салдаты пасля няроўнага бою пачалі адыходзіць. Камандаванне на сябе ўзяў старшы лейтэнант Свірыдаў.
...Папоў апынуўся ў в. Заруддзе.
Зімой 1941 — 1942 гг. ён пазнаёміўся з многімі мясцовымі людзьмі. I сярод іх знайшоў нямала аднадумцаў, сапраўдных патрыётаў сваёй Радзімы: Антона Іосіфавіча і Алену Якаўлеўну Бандарукоў, Антона Сідаравіча і Вольгу Міхайлаўну Шумакоў, Аляксандра Аляксандравіча і Алену Андрэеўну Кухарчукоў. Апошняя аказала неацэнную дапамогу ў арганізацыі партызанскай групы. Яна пазнаёміла Папова з хлопцамі, якія пражывалі ў Дастоеўскім сельсавеце: А.С.Еслікавым, Б.Ф.Рысавым, К.Версуновым, І.К.Бураком. Яны сталі першымі байцамі групы. 3 дапамогай А.А.Кухарчук падполыггчыкі здабылі ручны кулямёт і патроны. Па яе дакладнай інфармацыі яны ведалі, што робяць і што плануюць акупанты не толькі ў Застружанскай гміне, але і ў Іванаве.
Састаў групы Папова быў невялікі — усяго 9 чалавек. Але камандзір паставіў задачу: колькасна вырасці, добра ўзброіцца і ў ноч на 5 мая выйсці на практычныя справы. Першай удала праведзенай баявой аперацыяй было вызваленне юнакоў і дзяўчат, мабілізаваных на работу ў Германію з в. Беразляны. 3 яе і пачынаецца баявы шлях партызанскай групы лейтэнанта М.М.Папова.
Пасля прызначэння М.І. Герасімава камандзірам партызанскай брыгады імя В.М. Молатава атрад імя М.Ц. Шыша ўзначаліў Папоў. За перыяд з 8 красавіка 1942 г. да 1 мая 1944 г. байцы яго атрада знішчылі 76 варожых эшалонаў, 76 паравозаў, 480 вагонаў, 1125 платформаў, забілі 4335 і паранілі 875 немцаў, разграмілі 38 гарнізонаў, 24 паліцэйскія ўчасткі. У гэтым немалая заслуга М.М. Папова, чалавека небывалай мужнасці і гераізму.
Сваімі дзеяннямі, асабістым прыкладам у баі ён усяляў у падначаленых упэўненасць у перамозе, выхоўваў у байцоў смеласць, кемлівасць, цярплівасць і вынослівасць.
А было тады маладому камандзіру 22 гады.
Радзіма высока ацаніла баявыя заслугі Мікалая Міхайлавіча. Ён узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені, медалямі.
Пасля вайны М.М. Папоў працаваў загадчыкам райана, потым дырэктарам школы. За плённую педагагічную дзейнасць Мікалаю Міхайлавічу прысвоена ганаровае званне «Заслужаны настаўнік БССР».
В.Лабада.
Партызанскія камандзіры [Тэкст] // Памяць: Гістарычна -дакументальная хроніка Іванаўскага раёна. - Мн., 2000. - С. 218 - 219.