Наверх

foto1 foto2 foto3 foto4 foto5
Вы здабылі Перамогу жыцця высокаю цаной
Вайна. Іванаўшчына. Памяць.
У памяці. У сэрцы. У кнігах.
Застаўся ў сэрцы вечны след вайны
Іх подзвігі – нашчадкам запавет

Галерэя баявой славы

djВторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.

Telephone: 8 01652 21255

e-mail: bibl.metodist@ivanovo-kultura.of.by

Get Adobe Flash player

Медиа урок "Не подлежит забвению..."

ПАМЯТЬ НАРОДА 1941-1945 (Ивановский район)

"Сново ожили в памяти были живые"

 

Часткай злачыннага акупацыйнага рэжыму з'яўляўся вываз працаздольнага насельніцтва з Беларусі на катаржныя работы ў Германію ў якасці дармавой рабочай сілы. Правал планаў «маланкавай вайны», значныя страты ў жывой сіле на савецка-германскім фронце патрабавалі мабілізацыі ў вермахт усё больш чалавечых рэсурсаў, што пазбаўляла прамысловасць і сельскую гаспадарку фашысцкай Германіі рабочых рук. Гэты недахоп гітлераўскія правіцелі імкнуліся папоўніць за кошт асоб, гвалтоўна вывезеных з акупіраванай тэрыторыі СССР.

Ужо ў лістападзе 1941 г. было дадзена ўказанне па выкарыстанні «рускай рабочай сілы» ў Германіі. У пачатку 1942 г. была пастаўлена задача вывезці на прымусовыя работы ў Германію з акупіраваных абласцей СССР 15 млн. чалавек. Гаспадарчай інспекцыі групы армій «Цэнтр» і генеральнай акрузе «Беларутэнія» прадпісвалася штодзённа пасылаць у рэйх па 500-1000 рабочых.

Спачатку вярбоўка насельніцтва ў Германію вялася на добраахвотніцкай аснове.

Аднак у спецыяльных разнарадках па валасцях указвалася, колькі чалавек і ў яі тэрмін воласць павінна паставіць. У сувязі з ростам колькасці асоб, якія адмаўляліся ад вярбоўкі, гітлераўцы перайшлі да насільных метадаў. На ўсёй акупіраванай тэрыторыі Беларусі, у тым ліку на Іванаўшчыне, акупанты пачалі шырока ўжыван метад масавых аблаў. Ачапляліся цэлы гарадскія раёны, кварталы, вуліцы, базары, вакзалы, вёскі. Ішло сапраўднае паляванне на людзей, асабліва ў перыяд правядзення карных аперацый супраць партызан.

Вываз на фашысцкую катаргу ажьшцяўлялі спецыяльныя ведамствы на чале з генеральным упаўнаважаным па выкарыстанні рабочай сілы, войскі і паліцыя. Працаздольных мужчын, жанчын і падлеткаў пад канвоем адпраўлялі ў перасыльныя лагеры,  жорстка здзекаваліся. У цэлым гітлераўцам удалося захапіць і вывезці ў Германію з акупіраваных абласцей СССР каля 5 млн. чалавек, у тым ліку з Беларусі каля 380 тыс.

3 Іванаўскага раёна было вывезен больш за 2200 чалавек, з якіх вярнулася дадому 1822.

Умовы жыцця і працы савецкіх людзей у Германіі былі выключна цяжкія. Яны рэгламентаваліся спецыяльнай інструкцыяй, у якой гаварылася, што «ўсе рабочыя павінны атрымліваць такую ежу і такое жыллё і падвяргацца такому абыходжанню, якія давалі б магчымасць эксплуатаваць іх у самай высокай ступені і пры самых мінімальных затратах». Непасільная праца, голад, антысанітарыя прыводзілі да ўзнікнення сярод вывезеных шматлікіх захворванняў і вялікай смяротнасці. Ратаванне савецкіх людзей ад вывазу ў фашысцкае рабства было адной з важнейшых задач падпольных партыйных органаў, партызан і падпольшчыкаў.

У. І.Лемяшонак.

Памяць: Гістарычны дакумент хроніка Іванаўскага района. – Мн.: БЕЛТА,2000. -592 с.:іл

Яндекс.Метрика