Вы здесь: Главная Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі Іванаўскага раёна Доўгія версты вайны Байцы ўспамінаюць мінулыя дні
Наверх
Вторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.
e-mail: bibl.metodist@ivanovo-kultura.of.by
35 старонак склаў пералік прозвішчаў франтавікоў, якія вярнуліся пасля пераможнага мая дадому, да мірнай аднаўленчай працы. Тысячы старонак занялі б іх успаміны аб ваенных днях і начах. Такой магчымасці — змясціць у «Памяці» ўспаміны ўсіх салдат, партызан, падполыпчыкаў, у нас няма. Можам змясціць на старонках кнігі толькі фрагменты ўспамінаў паасобных франтавікоў. Але якія? Адбіраць самыя славутыя аперацыі: абарона Масквы ці Ленінграда, вызваленне Кіева ці Мінска, штурм Кёнігсберга ці Берліна? А іншыя? Бо варожыя кулі і асколкі аднолькава бязлітасна ўпіваліся ў салдацкае цела і на безыменнай вышыні, і на пераправе цераз ціхую рэчку, і пры штурме таго ж Кёнігсберга ці Берліна. У кожнага ўдзельніка вайны было сваё Кулікова поле, сваё Барадзіно, свой нейкі памятны выпадак, пра які чалавек і апавядае. Таму ў гэтай падборцы ўспаміны размяшчаем не па храналогіі (байцы дзённікаў не вялі, дакладна сказаць, у які дзень адбыўся той ці іншы эпізод, немагчыма), не па важкасці згаданага эпізода ў маштабе ўсёй вайны (для салдата важны той бой, у якім ён удзельнічаў), а па алфавіту прозвішчаў аўтараў успамінаў. Некаторыя з прыведзеных успамінаў друкаваліся ў розны час ў раённай газеце.
Пётр Рыгоравіч Алампіеў:
— Пад Вінніцай наш стралковы полк трапіў у акружэнне. Я, маёр, камісар батальёна, пасля ранення, у непрытомным стане, трапіў у палон. Апрытомнеўшы, бачу над сабой двух немцаў. Адзін цэліцца ў мяне з аўтамата, другі адвёў яго ствол, паказвае на мае камандзірскія адзнакі, маўляў, не спяшайся, з яго можна выбіць патрэбныя звесткі. Допыты, здзекі, пагрозы расстрэлу — усё было.
Іншага ад фашыстаў ніхто з нас і не чакаў.
Нечаканым было іншае, ціхі шэпт чалавека ў белым халаце: «Таварыш камісар! Вы ў палоне. Я свой, савецкі ўрач. Ваш партбілет забінтаваны да раны на назе».
Сорак дзён цягнуўся мой палон, допыты, катаванні. Што мне давала сілы? Выстаяў пад Сталінградам, — казаў у думках я сабе, — не здамся і тут. Немцы хацелі расстраляць палонных пры падыходзе Чырвонай Арміі да Вінніцы, але не паспелі.
Запісаў У.Сітуха.
Іван Іванавіч Астроўскі:
-Канчалася мая тэрміновая служба. Быў сяржантам, камандаваў узводам. 12 чэрвеня 1941 г. наш артылерыйскі полк выехаў у летнія лагеры пад Брэст. Я здаваў экзамены на афіцэра запасу. Прымалі гэтыя экзамены ў Брэсцкай крэпасці. Апошні экзамен здаў 21 чэрвеня. 3 дазволу камандавання можна было застацца ў крэпасці на ўсю ноч, але я вырашыў дабірацца ў сваю часць: трэба было дзяжурыць па лагеры, мой памкамузвода захварэў.
На ўсходзе чырванню занялося неба. I раптам грукатам раскалолася паветра, у лагеры разарвалася некалькі снарадаў.
-Баявая трывога! — падаю каманду. Байцы займаюць свае месцы. Робяць гэта без панікі, бачачы, як паводзяць сябе камандзіры.
Я карэкціраваў агонь гармат, лежачы з тэлефонным апаратам за паўтары вярсты наперадзе ад сваіх батарэй. Слухаючы смертаноснае выццё снарадаў з таго і гэтага боку, зразумеў, што гэта не трывога, а вайна.
Так пачаўся мой першы ваенны дзень.
Запісаў Я.Я.Аляксейчык.
Іван Іванавіч Бандзюк:
— Гатчына. Колпіна. Тосна. Мга... Я гэтыя мясціны пад Ленінградам ведаю не па турыстычных маршрутах. Усе 900 дзён блакады ваяваў пад Ленінградам, абараняў яго.
Мы тады не ведалі, што супраць нас кінута 42 дывізіі ворага, а гэта 725 тысяч салдат, 13 тысяч гармат і мінамётаў, 1500 танкаў, 1200 самалётаў. Мы гэтых лічбаў не ведалі, а сілу ворага, яго напор адчувалі штодня, кожнае імгненне.
Быў камандзірам гарматы 49-га супрацьтанкавага артылерыйскага палка. Аднойчы немцы адрэзалі нашу батарэю ад палка, які яны акружылі. I мы пайшлі на выручку аднапалчан. Стралялі ва ўпор, прамой наводкай. Панеслі вялікія страты (у маім разліку з 6 чалавек засталося ў жывых трое), але прарвалі варожае акружэнне, злучыліся з галоўнымі сіламі палка.
Рвучыся да Пулкаўскіх вышынь, за адзін толькі налёт варожая авіяцыя скінула на пазіцыі абаронцаў Пулкава звыш 8 тысяч бомб.
Што найбольш урэзалася ў памяць? Штодня на пазіцыі абаронцаў, на мірных жыхароў горада вораг абрушваў лавіну агню і жалеза. Янгчэ страшней бамбардзіровак і абстрэлаў быў голад. Наяўныя запасы харчавання канчаліся. Падвоз прадуктаў амаль спыніўся. Часамі здавалася, што няма сіл, якія маглі б стрымаць напор ворага, які заклікаў сабе ў саюзнікі яшчэ і голад. Але ў самую страшную блакадную пару, калі сутачная норма хлеба была зніжана да 125 — 250 грамаў, калі спыніўся транспарт, патухла святло, замёрз водаправод, калі маразы даходзілі да 40 градусаў, абаронцы Ленінграда змагаліся яшчэ бязлітасней. Ад меткіх артылерыйскіх стрэлаў заміралі гітлераўскія танкі, якія прайшлі пераможным маршам па краінах Еўропы, узляталі ў паветра гарматы і кулямёты, трупы фашысцкіх заваёўнікаў засцілалі зямлю.
Плячо ў плячо з рускімі, украінцамі, грузінамі, узбекамі і іншымі сынамі савецкіх народаў 900 цяжкіх дзён змагаўся за горад Леніна і я, беларус, камсамолец, Іван Бандзюк. За час абароны Ленінграда атрымаў чатыры ўрадавыя ўзнагароды.
I вось доўгачаканы дзень 27 студзеня 1944 г. Войскі Ленінградскага і Волхаўскага франтоў, адагнаўшы фашыстаў ад Ленінграда на 70—100 кіламетраў і вызваліўшы шляхі, якія звязваюць горад з цэнтрам краіны, канчаткова ліквідавалі блакаду Ленінграда і, праследуючы гітлераўцаў, прасоўваліся ўсё далей на захад.
Мой гарматны разлік граміў ворага на рацэ Нарва і ў горадзе Рыга, у Чэхаславакіі і Румыніі, Полынчы і Германіі. Вайну закончыў 8 мая 1945 г. у Берліне, дзе быў цяжка паранены ў трэці раз і адпраўлены ў шпіталь.
Запісалі А.Кісялёў, М.Пянко.
Мікалай Антонавіч Бахур:
— Наладзіў сувязь са спецатрадам Васіля Цвяткова, а потым стаў партызанам гэтага атрада.
Аднойчы, вяртаючыся з задання, трапіў у лапы фашыстаў. Было гэта ў Бродніцы. Мне звязалі рукі, замкнулі ў нейкім склепе. Настала ноч. Што мяне чакае заўтра, добра ведаў. Дык што ж, пакорна чакаць здзекаў і непазбежнай смерці? А што ты зробіш са звязанымі рукамі? Добра хаця, што яны звязаны не за спінай. Пачаў абмацваць сцены. Вось малюсенькае акенца. Праз яго не ўцячэш. Але...
Як выціснуць шыбу, каб асколкі не пасыпаліся на двор? Уставіў у шчыліну асколак шкла, пачаў перапілоўваць вяроўку. Рукі скрываўленыя. Боль нясцерпны. Пранізваючы холад. Але рукі свабодныя. Пачаў імі, скрываўленымі, адубелымі, рабіць падкоп. Дзірка гатова.
Але ўжо світае. Па снезе з вёскі, дзе стаіць варожы гарнізон, дзе ходзяць патруль не ўцячэш.
Непадалёку была клуня. Добра, што снег ішоў даўно, кругом многа слядоў. Зашыўся ў сена. Колькі там праляжаў, не ведаю. Не ведаў і таго, што ў гарнізоне трывога, мяне шукалі.
Скрыпнулі дзверы, адчыніліся. Нейкая жанчына прыехала па сена. Убачыла мяне. Усё зразумела. Паклала некалькі навільнікаў сена, моўчкі паказала вачыма. Я ўсё зразумеў, лёг на сані, а яна пачала накідаць на іх сена. I як бы сама сабе гаварыла: «Ехаць трэба будзе міма паста. Тут ужо як Бог дасць».
Я чуў, як сані спынілі, як вартавыя размаўлялі з ёй.
Сані зноў паехалі. Рыпяць палазы...
Байцы ўспамінаюць мінулыя дні
Праз некаторы час я зноў быў сярод сваіх. Партызанскія дні і ночы, партызанскія справы працягваліся.
Запісаў В.М.Туркевіч.
Аркадзь Антонавіч Божка:
— Стаў партызанам. Суправаджаў падрыўнікоў да чыгункі. Аднойчы атрымаў задание: з Мікалаем Мельнічуком і Іванам Дзячком пранікнуць у Рудск, дзе знаходзіліся мадзьяры, раскідаць лістоўкі-звароты да венгерскіх салдат. Задание выканалі, вярталіся. Зайшлі на хутар адпачыць. Тут нас і накрылі немцы. Сябрам удалося ўцячы. А мне... турэмная камера. Спачатку трымалі ў Іванаве, потым перавялі ў Драгічын — там засценкі больш надзейныя. Фашыстаў цікавіла, дзе знаходзіцца атрад, яго ўзброенасць, імёны камандзіраў. Я маўчаў, за што збівалі да непрытомнасці, заганялі пад пазногці ржавыя цвікі, ламалі дзвярыма пальцы. Калі гэта не дапамагло, пасадзілі ў камеру, дзе на падлозе была наліта вада. Некалькі дзён не давалі ежы, потым прывялі да стала, які літаральна ламаўся ад страў, і спрабавалі зламаць волю такім «пернікам». I зноў білі.
.. .Праз некалькі дзён у камеру прывялі новага чалавека. Быў ён у добрым кажушку, сінім галіфэ і валёнках. Твар поўны, следчыя, відаць, не паспелі яшчэ пакінуць на ім сваіх «знакаў увагі». Пытаецца ў мяне: хто такі? Я, зразумела, маўчу. А ён пахадзіў, ды да акенца. Здаровы быў — хоць і пасінеў у весь, а краты разагнуў. Потым скінуў свой кажу шок, шапку, валёнкі і праціснуўся на вуліцу. А я прыўзняўся на нарах ды і зноў паваліўся: сіл не было нават паўзці...
Як потым я даведаўся, чалавек тэты быў парашутыстам, дэсантнікам. Злавілі яго недалёка ад в. Буса. А якраз у тую ж ноч ад партызанскіх куль загінула сем акупантаў. Іх прывезлі ў Драгічын. Вартавы таксама адлучыўся на хвіліну паглядзець. Вось так і ўцёк «чалавек у сінім галіфэ».
Пасля гэтага выпадку мяне зноў перавялі ў Іванава. А раніцой 6 студзеня 1944 г. у камеру зайшло некалькі паліцэйскіх.
— Устаць!
Мяне далучылі да групкі людзей, якія ўжо чакалі на вуліцы. Вывелі за горад. Паліцаі перакідваліся жартамі, гаварылі аб прысмаках, якія ўжо чакаюць іх дома, — заўтра ж Каляды.
Каля нейкай канавы загадалі спыніцца.
Стрэлы скаланулі цішыню, гукі іх дабеглі да палоскі лесу, што цямнела ўдалечыні, і вярнуліся назад прыглушаным рэхам.
Але і на гэты раз смерць мяне абмінула: нас толькі «палохалі». «Да цябе яшчэ чарга не дайшла», — растлумачыў адзін з паліцаяў.
Але праз тыдзень прыйшло вызваленне. I прыйшло яно, як ні дзіўна, у вобразе солтыса. Потым толькі я даведаўся, што гэта таварышы па атрадзе папрасілі яго пасадзейнічаць. Адным словам, сярод ночы расчыніліся дзверы камеры і я пачуў:
— Hexпан ідзе до дому, юш росіякі блізко.
Ну, а затым — франтавыя дарогі аж да Перамогі.
Запісаў Ю.Лебедзеў.
Піліп Васільевіч Вайцяшук:
— Сам камбат адбіраў добраахвотнікаў для разведкі боем. Напрасіўся і я. На танку, на брані, якую мы абляпілі, як тыя мухі, уварваліся ў нейкую вёску, нарабілі шуму, а самі за вёскай прытаіліся: трэба ж нам ведаць, адкуль пачнуць страляць, дзе ў іх размешчаны агнявыя кропкі.
Едзем далей. Вось каля дарогі чэзлыя хмызнякі. Пільна ўглядаюся ў іх: там можа прытаіцца фаустнік. I калі мільганула пля містая плашч-палатка, я ўсадзіў у яе паў- дыска з аўтамата.
I раптам танк з дарогі кульнуўся ў прыдарожны роў. Ад майго аўтамата толькі трэскі засталіся. Як я сам застаўся жывым, і цяпер не магу зразумець.
Знялі мы з танка кулямёт, перавязалі параненага камандзіра, занялі кругавую абарону. Двое сутак яе трымалі, пакуль нас не выручылі танкісты з суседняй дывізіі.
Пакуль мы блукалі па тылах, біліся з немцамі, мой зямляк Фёдар Дарагакупец напісаў сваёй жонцы Пелагеі, што Піліп Вайцяшук загінуў. Давялося выпраўляць яго паспешную інфармацыю, хутчэй пісаць дадому, што я жывы.
Якаў Сцяпанавіч Жушма:
— Ваяваў, як усе. Быў санітарам. Колькі людзей вынес, выратаваў, не магу сказаць. Вынясеш аднаго — за другім спяшаешся.
Пмнасцёрка, як сарочка ў касавіцу, мокрая ад поту. Але на касьбе можна ў цянёчку адпачыць.
А на вайне такога права, такой магчы масці ў салдат не было. Зноў і зноў спяшаешся ў самае пекла бою, пад кулі і снарады. Я, вядома, таксама баяўся смерці. Але ў баі аб ёй забываеш. Тады, акрамя параненых, наогул ні пра што іншае не думает. Бог ратаваў ад смерці. Але ў шпіталь ўсё ж трапіў. У ім і аб перамозе пачуў. Што тады адчувалася, што рабілася, гэтага не перадасі.
Запісала Г. Козлова.
Аляксандр Аляксандравіч Калютчык:
— Ішлі баі за Одэр. Ноччу з 15 на 16 красавіка наша артылерыя пачала абстрэл левага берага. Пасля артабстрэлу мы пайшлі на пераправу. А Одэр вясной раз ліўся больш як на паўкіламетра. Перапраўляліся, хто на чым мог. Ужо праз паўгадзіны замацаваліся на тым беразе.
Перад намі была вышыня, якой авалодалі штурмам. 3 гэтым немцы не маглі змірыцца. I на світанні яны пайшлі ў ата ку. Давялося выклікаць на сябе агонь нашай артылерыі. А што гэта такое, тлума- чыць не трэба. Мы ледзь паспявалі адпраўляць на наш бераг параненых.
Калі сцямнела, падышло падмацаванне, байцы спешна акопваліся, рыхтаваліся да новых атак ворага. I яны былі, з танкамі. Як канчаткова замацаваліся нашы на тым беразе, не ведаю: мяне, параненага, пераправілі цераз раку, накіравалі ў медсанбат. Так што мару кожнага салдата — дайсці да Берліна — я не здзейсніў.
Запісаў П.Ражбіцкі.
Барыс Уладзіміравіч Калядзіч:
— У салдата-франтавіка кожны дзень непаўторны, нечым адметны, не падобны на іншыя. Быў разведчыкам, а тут «прыгод», нечаканых сітуацый куды больш, чым, скажам, у пехацінца. Асабліва запомніліся два тыдні 1943 г. Было гэта на поўдні.
Чырвоная Армія рыхтавала наступаль- ную аперацыю па вызваленні захопленага фашыстамі Крыма. Патрабаваліся звесткі аб размяшчэнні варожых сіл, абарончых умацаванняў, узбраенні. А такія даныя прыносяць разведчыкі. I вось у небе транспартны «Дуглас». На борце трынаццаць чалавек з аўтаматамі, вялікім запасам патронаў, прадуктаў, рацыяй. Закончыўся дзень 14 верасня 1943 г.
Пара. У расчыненым люку па чарзе знікаюць разведчыкі. Набраўшы поўныя грудзі паветра, нырнуў у цёмную бездань ночы і я.
Моцна ляпнуў над галавой купал парашута, тузанула ўверх. I тут здарылася непрадбачанае: цела выслізнула з лямак, я павіс пад рукі на стропах. Зразумеў адразу — гэта бяда, спускацца ж трэба на горы. Паспрабаваў выправіць становішча, але дзе там, перашкаджаў важкі груз на грудзях. I тут ударыла зямля...
Прыйшоў да памяці, калі зашарэла на ўсходзе. Агледзеўся. Я ляжаў на схіле гары. Парашут белым абрусам завіс на скале. Паварушыўся, і тут жа пякучы боль пра- цяў ногі. Дастаў фінку, разрэзаў абедзве калашыны. Ногі былі распухлыя, пасінелыя. Зразумеў: пераломы. Да гэтага не рыхтаваўся. Паляжаў, раздумваючы. Але на роздум таксама няма часу. Трэба дзейнічаць. Зняць і замаскіраваць парашут, замаскіравацца самому. Ад гэтага залежыць не толькі мой лёс, але і лес усёй аперацыі, лес сяброў.
Сяк-так наклаў самаробныя шыны на паламаныя ногі. Тады ўзяўся за парашут. Падцягнуўся на завіслых стропах. Агнём запяклі ногі. Сціснуў зубы, падцягнуўся яшчэ раз, яшчэ... Нарэшце купал зняты і замаскіраваны. Пакуль зрабіў гэта, стаміўся, нібы пасля шматкіламетровага маршу з поўнай выкладкай.
Страшэнна хочацца піць. Успомніў пра баклажку. Але ў ёй спірт. Там, адкуль нас пасылалі на задание, меркавалі правільна: нармальна прызямліўшыся, разведчык ваду знойдзе, снірту ж у варожым тыле не дастанеш, а спатрэбіцца ён можа ў любых выпадках.
Паліла нутро. Каб дзе хоць глыток. Сілячыся ўтаймаваць смагу, пачаў прыгінаць галінкі кустоў і злізваць з лістоў кроплі ранішняй расы. Толькі і расы на поўдні не багата.
Як узнялося сонца, стала немагчыма трываць. Трэба спускацца ўніз. Толькі там можна знайсці ваду і сустрэць сваіх ці партызан. Я яшчэ не ведаў, што мяне аднесла далека ўбок, і таварышы вырашылі, што я ўпаў у мора. Можна сустрэць і ворагаў. Для іх напагатове аўтамат і гранаты. Ды пра фашыстаў менш за ўсё думаў, мне патрэбна было знайсці ваду, бо вада — жыццё, сустрэць сваіх. Але як спускацца, калі паламаны абедзве нагі, калі кожны рух прычыняе боль. Тады рашаюся на крайнюю меру: спакоўваю салдацкі рыштунак і кідаю яго па схіле ўніз. Пры сабе застаецца толькі зброя. Цяпер мусіш спускацца сам, каб рэчы не знайшлі ворагі, каб не рассакрэціць усю групу. Акрамя таго, там, у мяшку, прадукты.
Калі спусціўся ў даліну, ішоў ужо другі дзень. Мне пашанцавала — побач біла з зямлі крынічка. Але, каб пераадолець гэтыя некалькі дзесяткаў метраў, патраціў яшчэ з паўгадзіны. Поўз і шаптаў распухлымі, патрэсканымі губамі: я толькі глы ток, адзін-адзінюсенькі, каб акрыяць... А як дапоўз, думаў, што вып'ю ручай.
Тут, унізе, заставацца таксама нельга. Недалёка скрыжоўваліся горныя дарогі, і ў любую хвіліну маглі з'явіцца ворагі. Партызаны дарогамі ісці не будуць, мае сябры-разведчыкі таксама. Давялося зноў паднімацца ўверх. Так наступіў трэці дзень. 3 вышыні бачыў, як да ручая пад'ехалі гітлераўцы, спыніліся, доўга глядзелі ў біноклі на горы. Падрыхтаваў аўтамат. Нарэшце фашысты паехалі, і я даў спачыць стомленаму целу.
Тут, пад асеннім крымскім небам, адзін на адзін са сваімі думкамі, перабраў да драбніц сваё дваццацігадовае жыццё: чыгуначнае вучылішча, першыя салдацкія крокі, баі пад Маздокам. Тады быў яшчэ сувязістам.
Але зараз становішча яшчэ горшае. Тады сябры былі не так далека, як маглі, прыкрывалі агнём, а цяпер — адзін у гаpax. Каторы дзень...
Схуднелы, аброслы, не ляжаў на месцы. Увесь час перапаўзаў са схілу на схіл, апускаўся ў нізіну. Шукаў сваіх. I знайшоў. На дванаццаты дзень.
Калі натрапіў на партызан, папрасіў: як пойдзеце за насілкамі, пакіньце каго- небудзь са мной. Адзічаў сам-насам з гарамі...
Пасля ваяваў пад Будапештам, Прагай, на сопках Маньчжурыі і раўнінах Кітая. Але ніколі не забываліся тыя дванаццаць дзён.
Запісаў Я.Я.Аляксейчык.
Міхаіл Фёдаравіч Кошаль:
— У першым жа баі атрымаў кулявое і асколачнае раненні. Пасля Смаленскага шпіталя трапіў у падраздзяленне сувязі. А папаў на Курскую дугу. Страшна ўспомніць, што там рабілася. Дзень перамяшаўся з ноччу: неба засцілала густая завеса пылу і дыму. Падалі, гінулі баявыя паплечнікі, гінулі ад асколкаў, ад чэргаў з буйнакалі- берных кулямётаў, сыпаліся кулі зверху, дзе ішлі ярасныя паветраныя баі. I ўсё ж пералом наступіў, вораг не вытрымаў. Пачалося наша наступление.
Такой жа нялёгкай была і пераправа цераз Дняпро пад Лоевам. Тэлефонны кабель з падвешаным грузам тапілі на дне ракі, каб яго не перабіла, не парвала.
Ранение. Шпіталь. Новы напрамак — Усходняя Прусія. Тут і сустрэў Перамогу. А служыць давялося яшчэ амаль два гады.
Запісаў В.Кухарчук.
Уладзімір Куліч:
— ...1941 год. Фашысты знішчалі савецкіх актывістаў. Аднойчы ноччу фашысты арыштавалі майго брата Фёдара і павяліяго на расстрэл. Ноч была цёмная. Выбраўшы зручны момант, Фёдар уцёк. Пасля гэтага выпадку ў вёсцы заставацца нам было немагчыма: у любы момант маглі арыштаваць усю сям'ю. Таму вырашылі пайсці да партызан. Мы да гэтага трымалі з імі сувязь. Так я з братам апынуўся за Дняпроўска-Бугскім каналам.
На адной з застаў нас затрымалі, накіравалі ў асобы аддзел. Начальнік гэтага аддзела партызанскага атрада імя Лазо ведаў нашу сям'ю. Ён адправіў нас у атрад, у якім было многа жыхароў з Іванава: Іван Галушка, Дарафей Мурын, Георгій Куліна і інш. Атрад размяшчаўся на граніцы трох раёнаў — Іванаўскага, Драгічынскага і Любяшоўскага.
Пачалося трывожнае партызанскае жыццё. Былі паходы на баявыя аперацыі, сустрэчы твар у твар з ворагам. Давялося пераносіць фашысцкія блакады партызанскай зоны, бачыць сваіх баявых сяброў загінуўшымі. Бачыў я спаленыя вёскі, загінуўшых, ні ў чым не вінаватых мірных людзей. Памятаю, аднойчы вялікая група фашыстаў, падтрыманая танкамі, пачала фарсіраваць Дняпроўска-Бугскі канал у раёне в. Глінна. Камандаванне партызанскага атрада ўжо ведала аб намерах карнікаў. У авангард на мост было вылучана аддзяленне Уладзіміра Дзелуна, якое заняло абарону. Партызаны вялі агонь па ворагу з дзота, але сілы былі няроўныя. Прамой наводкай немцы разбілі дзот, уварваліся ў яго і па-зверску расправіліся з партызанамі.
Другі раз гітлераўцы блакіравалі партизанскую зону каля в. Кужалічын. Сюды яны падцягнулі буйныя сілы. 3 нашай брыгады імя Молатава выйшлі на абарону чатыры атрады. Упартыя баі працягваліся некалькі дзён. Фашыстам не ўдалося знішчыць народных мсціўцаў.
У красавіку 1944 г. наша брыгада злучылася з часцямі Чырвонай Арміі. Было гэта каля в. Кухоцкая Любяшоўскага раёна. Гітлераўцы напярэдадні зноў блакіравалі партызан, не давалі магчымасці пайсці на злучэнне, абстрэльвалі зону. Але часці Савецкай Арміі прымусілі іх адступіць на захад.
Пасля гэтага я трапіў у 101-ы запасны полк, які размяшчаўся ў г. Барысаглебск Варонежскай вобласці. Да канца вайны працаваў на адным з ваенных заводаў.
Іван Пятровіч Кухта:
— Паводле загаду начальніка іванаўскай паліцыі Пятрэнкі мяне і яшчэ пяць чалавек арыштавалі за сувязь з «ляснымі сталінскімі бандытамі», за дапамогу ім. Дапытвалі, катавалі некалькі дзён. Пасля пайшлі на псіхалагічны эксперимент. Нас вывелі з сырога падвала, прывязалі на грудзях дошкі з надпісам: «Мы партызаны» і пагналі па вуліцах Іванава, каб бачыла ўсё насельніцтва, за горад, дзе былі выкапаны свежыя ямы. Даўгавязы фашыст зачытаў рашэнне палявога суда: за сувязь з партызанамі ўсе арыштаваныя прыгаворваюцца да расстрэлу. Але гэты намер не быў выкананы. Гвалтаўнікі зрабілі толькі некалькі залпаў над галовамі, і на гэтым камедыя закончылася. Акупантам патрэбны былі рабочыя рукі для будаўніцтва рачной прыстані ў г. Шнеку. Сюды, на берагі Шны, захопнікі сагналі сотні людзей. У весь дзень над спінамі свісцелі бізуны. А вечарам знясіленых цяжкай працай рабочых адпраўлялі ў цесныя баракі. Кармілі дрэнна. Пачаліся хваробы. А тых, хто не мог падняцца,грузілі на машыны і адвозілі ў невядомым напрамку.
Партызаны са Спораўскіх балот наладзілі сувязь з лагерам у Шнеку, дзе нас трымалі, дапамагалі выбрацца з гэтага пекла. Неўзабаве і я апынуўся ў партызанскім атрадзе (заваліўшы дошкамі, мяне вывезлі на ваганетцы іншыя лагернікі ў дамоўленае месца, праваднікі вывелі з горада).
Але зброю ўзяў не адразу: сіл не было яе трымаць. У партызанскім шпіталі падлячылі. Акрыяў, набраўся сіл, вось тады і пачалося маё партызанскае жыццё.
Запісаў Л.Дубовік.
Рыгор Рыгоравіч Лагодзіч:
— Гэта было ўжо ў Берліне. Даставіў я патрэбны пакет да месца назначэння і ледзь не з бадзёрай песняй назад вяртаюся. «Стой, куды цябе нясе? — чую раптам незнаемы голас і азіраюся. Збоку, прыхіліўшыся да сцяны, стаіць маладзенькі, прыкладна маіх гадоў, яфрэйтар. — Хіба не бачыш, — ківае ён на плошчу, праз якую я толькі што збіраўся праходзіць, — што вуліцу снайпер абстрэльвае».
Ісці далей мне, вядома, расхацелася. I бадзёры настрой як рукой зняло. А яшчэ, як убачыў гармату пасярод плошчы і чалавек сем артылерыстаў, якіх на вачах майго новага знаёмага ледзь не за адным разам скасіла, душа ўвогуле запанікавала.
— Ты, мабыць, вельмі выжыць хочаш? — пытаецца мяне той яфрэйтар.
— А то не, — адказваю яму. — Адзіны сын у бацькоў. Заб'юць — перажываць вельмі будуць старыя. Ды й паміраць, дайшоўшы да Берліна, сам ведаеш як...
— Тады, — кажа мне яфрэйтар, — ногі ў рукі і бяжы, колькі ёсць моцы, праз плошчу...
— А чаго ты мяне першага адпраўляеш, — заспрачаўся я. — Сам паспрабаваў бы.
— Дурань ты, — гаворыць мне салдат. — Я ўжо з паўгадзіны тырчу тут. Не трымаюць жа снайперы столькі часу гэту мясцовасць пад прыцэлам. Стаміліся, відаць, адпачываць. Так што ў цябе пацэліць яны не паспеюць. А прабяжыць адзін — зноў насцярожацца.
I праўда: прыпусціў я так, што вецер у вушах свістаў. Напэўна, і вочы ад страхунават заплюшчыў. Потым яфрэйтар гаварыў, што па мне таксама стралялі. А я дык нічагуткі не чуў.
Перабег я, значыць, на другі бок, ачомаўся крыху. «Бяжы ўжо, — крычу яфрэйтару. А той, відаць, бывалым ваякам быў. Яшчэ хвілін з дваццаць счакаў — і таксама што ёсць сілы пабег праз плошчу. А пасярод яе бы падкошаны ўпаў. Ляжыць, не варухнецца.
— Цябе забілі, — не памятаючы сябе, крычу яфрэйтару.
— Ды цішэй ты. Паранены я ў нагу, — адказвае.
— Тады паўзі хутчэй, — прашу яго.
— Даб'юць. Пачакаю яшчэ.
Счакаў ён яшчэ хвілін дзесяць, а потым узнімаецца — і бягом. Відаць, снайперы не чакалі, што мёртвы паднімецца. Таму страляць пачалі са спазненнем. Не папалі.
Налажыў я павязку свайму вырата- вальніку. На тым і развіталіся. Ен пайшоў сваёй дарогай, а я — сваёй...
Аднак усё жыццё адчуваю сябе даўжніком таго незнаёмага яфрэйтара. Калі б не ён, ляжаць бы мне, напэўна, на той берлінскай плошчы... Часта ўспамінаю і нашага сяржанта, які адзін хадзіў здымаць міны невядомай нам нямецкай канструкцыі і вучыў працаваць з імі ў акопе. I многіх - многіх іншых людзей памятаю, ад якіх, у рэшце рэшт, залежала і маё жыццё.
Піліп Барысавіч Лукашэвіч:
— Ноччу завітаў у сваё роднае сяло Моталь партызанскі камандзір Іван Міхайлавіч Калілец. Раніцой — аблава. Паліцэйскія і немцы шукаюць яго. А хлопец жа якраз у мяне. Я тады быў сувязным... Што ж рабіць? Хуценька іду да свайго даўняга таварыша, нашага сялянскага настаўніка Аляксея Навумаўца. Ён жыў у школе непадалёку. Доўга не думалі. Аляксей дае мне свайго каня, воз і добрыя бярэмі тры лёну. Дома, на сваім двары, я кладу на воз яшчэ свайго лёну. Іван хутка, спрытна хаваецца на возе... Ой, як даліся і мне, і хлопцу тыя метры...
…Калёсы, здавалася, грукалі на ўсю Мотальскую вуліцу, ніколі не была яна такой доўгай. А гэта ж нават не вуліца — толькі частачка яе, якіх-небудзь метраў трыста...
Пасля зведаў не адну сотню кіламетраў цяжкіх франтавых дарог. Але тыя трыстаметраў роднай вуліцы былі бадай што найцяжэйшымі.
…Сяджу на снапах ільну, як на іголках. Конь ідзе паволі, апусціўшы галаву. Калёсы грукочуць. Сэрца то замрэ, то зноў трывожна заб'ецца. I ўсяго кіне то ў халодны, то ў гарачы пот. Ах, сцебануць бы пугаю каня, дык адразу б быў з гэтым ільном там, за ваколіцай. Ды нельга — трэба як найспакайней наблізіцца да паста, можа, нават пакланіцца паліцэйскаму, спакойна і абыякава павесьці позіркам у яго бок. Абыякава таму, што справа тут звычайная — у гэтыя кастрычніцкія дні людзі вывозяць з вёскі лён на поплаў да канавы — вымочваць...
Вось і край сяла. Яшчэ і яшчэ колькі метраў. Дваццаць? Дзесяць? Пяць? Збіраю ўсю сваю волю, нібыта ў кулак, як можна спакайней падганяю каня: «Но, но!..» Паліцыянт быў утаропіўся ў сыапы лёну, але нічога падазронага не заўважыў і махнуў рукою: маўляў, праязджай.
Тады, нарэшце, легка ўздыхнуў на ўсе грудзі. Потым — лагчына, за лагчынай во ўжо і канава, панад ёй густы хмызняк. Спыніў каня, злез на дол, на прывялую асеннюю траву. Хутка адгарнуў снапы. 3-пад іх на зямлю скочыў чалавек маладых гадоў, цёпла паціснуў руку, усхвалявана і шчыра сказаў: «Дзякуй, дзядзька Піліп».
Запісаў К.Мікалаеў.
Марыя Сцяпанаўна Луцэвіч:
— Ішоў чацвёрты дзень вайны. Я з дзяў чатамі па заданні дэпутата сельсавета В.К.Навумаўца пайшла з Беразлян у Іванава, каб даведацца, што там дзеецца. Ідзем гэтак трое лесам, а насустрач мужчына. Ён нам чамусьці адразу не спадабаўся сваім злым позіркам. Спрабуе вярнуць нас назад: на дарозе, маўляў, міны, якія пастаўлены рускімі салдатамі, каб немцы, калі яны з'явяцца, падарваліся. Прыйшлося падпарад- кавацца. А тут ён зачапіўся за корань, паваліўся, а мы пачулі: «О, майн гот!». Тут мы ўсё зразумелі, наваліліся ўсе трое на яго, звязалі. Пасля ажно самі спалохаліся сваёй храбрасці.Так для нас пачалася вайна. Хадзілі па наваколлі, шукалі савецкіх па- раненых салдат, дапамагалі ім. Было так месяцы тры, а восенню стварылі падпольную групу: Акуліна Міхальчук, Ніна Луцэвіч, Фёдар Гетманчук, Мікалай Гетманчук, Павел Навумавец, Даніла Грудніцкі, Андрэй Гетманчук. Дзейнічалі самастойна, затым звязаліся з партызанамі.
Іван Якімавіч Масюк:
— Жыў у акупацыі. Бачыў, што тварылі фашысты на нашай зямлі, з нашымі людзьмі.
На фронце стаў снайперам. Рабіў тое, што трэба было для перамогі. А перажыць давялося многае. Гэта ж вайна, фронт, перадавая.
Вось час фарсіравання Одэра. Калі паступіў загад фарсіраваць раку, каб потым займець плацдарм на заходнім бера зе, мы хто на чым дабраліся да вострава, што быў амаль на сярэдзіне Одэра. Немцы зразумелі небяспеку, таму адкрылі шлюз, і нам давялося весці бой пад арты лерыйскім абстрэлам па калені, а то і па грудзі ў вадзе. I ўсё роўна мы дабраліся да супрацьлеглага берага і некалькі страшэнна цяжкіх дзён утрымлівалі на ім свой «пятачок». Пад канец баёў у кожным узводзе налічвалася па некалькі чалавек, але яны зрабілі сваю справу.
Яшчэ помніцца ўдзел у той аперацыі, якую так яскрава апісаў у сваіх апошніх франтавых запісах пісьменнік Канстанцін Сіманаў. Буйная, вельмі добра ўзброеная групоўка гітлераўцаў, у асноўным эсэсаўцаў, хацела прарвацца з кальца на захад у той час, калі нашы войскі былі ўжо ў Берліне. Фашысты ішлі на ўсё, але шлях іх быў зараней вызначаны: наша камандаванне бакавымі ўдарамі прымушала адборныя войскі ворага ісці менавіта туды, дзе іх знайшла заслужаная кара. На перакрыжаванні шырокай лясной прасекі з шашэйнай дарогай, што вяла на Берлін, іх чакала засада, якая ў лічаныя мінуты пазбавіла гітлераўцаў апошняй надзеі выратавацца. Канстанцін Сіманаў піша, што пасля бою на прасецы было жудаснае відовішча, гэта былі могілкі тэхнікі і людзей. Але гэта была неабходнасць: у вайны свае законы... А ў адным з падраздзяленняў, якое наносіла флангавыя ўдары групоўцы ворага, знаходзіўся і я.
Запісаў М.Базан.
Васіль Мікалаевіч Паліўка:
— Мусіць, доўга быў бы проста правадніком партызанскіх дыверсійных груп, каб не адзін выпадак. Нехта ў лесе прыстукнуў фашыста, які ехаў на возе, а конь прывалок яго пад самыя вокны нашай хаты, спыніўся і скубе сабе траўку. А гэта значыць адно — збірай хутчэй манаткі і ўцякай, бо фашысты пусцяць з дымам хутар, а ўсіх расстраляюць. Iмы, і суседзі выехалі ў партызанскую зону. Стаў партызанам. А месяцы праз тры вялікую групу перавялі праз лінію фронту. Пачаліся мае франтавыя дарогі.
Папаў я на фронт пад Ковель, у сапёрны ўзвод, які значыўся пры штабе стралковага палка. Ставіў мінныя палі, рабіў праходы ў іх.
Далікатная, скажу вам, справа з мінамі абыходзіцца. Наш камандзір узвода старшы сяржант Губараў сто разоў на дзень паўтараў нам, што сапёр памыляецца толькі аднойчы. Асцярожнасць патрэбна, асцярожнасць і ніякай спешкі. На той свет, кажа, нам няма чаго спяшацца. Для гітлераўцаў вакансіі пакінем.
Першы раз мне даручылі сорак супрацьпяхотных мін ставіць. Узяў я іх, аж рукам дрыготка стала. Ну, думаю, рване якая, і не бачыць табе, Васіль, ні Берліна, ні вёскі Сухое, бо толькі месца мокрае ад цябе застанецца. Адзін вопытны сапёр тады, відаць, запрыкмеціў, што я хвалююся, і гаворыць: «Забудзь аб тым, што стане, калі ты памылішся. Як пачнеш мініраваць, ведай, што ёсць толькі ты і міна. I ёй усю ўвагу. Болын нічога няма».
Як успомню, дык і зараз пальцы мёрзнуць. Там, брат, з рукавіцамі не лезь. Голымі рукамі, хай хоць трыццаць градусаў мароз на дварэ.
Акрамя гэтага, на нас, сапёраў, яшчэ адну задачу ўсклалі: па чарзе хадзіць з развед чыкамі ў тыл варожы. Выклікае мяне неяк старшы сяржант Губараў, так і так, кажа, радавы Паліўка, паступаеш у распараджэн- не камандзіра разведчыкаў.
Я зразумеў — зноў пойдзем за «языком».
Запісаў Я.Я.Аляксейчык.
Фёдар Піліпавіч Пракопчык:
— У канцы вайны служыў у танкавых войсках. Не, я не быў ні вадзіцелем танка, ні вежавым стралком. Я займаўся тэхнічным абслугоўваннем танкаў, рамонтам пашкоджаных машын.
I калі танкі пайшлі ў бой, жывеш тры вогай, каб не было якой няспраўнасці ў тых машынах, якія ты рыхтаваў, распісваўся ў спецыяльным журнале, што машына спраўная. Палёгка наступала толькі тады, калі апошні танк вяртаўся з бою ці калі высвятлялася, што пашкоджаны ў баі танк быў спраўным у тэхнічным плане перад боем.
I вось якраз у дзень усеагульнага лікавання — Перамогі — полк падымаюць па трывозе: Прага просіць дапамогі, там ідуць баі з фашыстамі, якія не прызналі капітуляцыі Германіі, не падпарадкаваліся загаду спыніць баявыя дзеянні.
Усе гучнагаварыцелі настроены на пражскую хвалю. А адтуль няспынна нясуцца заклікі, просьбы:
— Рускія браты, дапамажыце, выратоўвайце Злату Прагу!
Рускія браты! На дапамогу!
I танкавая калона з максімальнай хуткасцю рухалася на Прагу. Яркае сонца, яснае неба, спевы птушак, ласкавы пошум дрэў — нічога гэтага мы не бачылі, не чулі з-за шуму матораў, з-за пылу і дыму, што ўзнімаліся ў неба. А ў вушах гучала: «Рускія браты! Ратуйце! Дапамажыце!!!».
I мы спяшаліся. I мы паспелі. Hiадна машына не сышла з дыстанцыі. Гэта быў для мяне, тэхніка, самы галоўны экзамен.
Запісаў В.М.Туркевіч.
Васіль Рубан:
— Ваяваў пад Масквой. Абслугоўваў самую тады сучасную і сакрэтную зброю — «кацюшы».
Галоўнае, чым займаўся ў франтавыя дні (быў лейтэнантам) — дастаўка дывізіёнам «кацюш» і «андруш» боезапасу. Шлях ад перадавой да арсенала — сотні кіламетраў. Здаралася, па трое-чацвёра сутак не спаў, дастаўляючы мінамётчыкам “эрэсы”. Частыя бамбёжкі, артылерыйскія налёты, а ў кузаве — небяспечны груз. Ноччу ніколі не ўключалі фар, ездзілі, што называецца, вобмацкам, але заўсёды ў гвардзейскіх мінамётаў хапала для чарговага налёту «агуркоў». Бывалі і горкія выпадкі. Ехалі аднойчы за боепрыпасамі дзвюма аўтамашынамі, на другой — сябар, афіцэр. Заўважылі, як за імі пачала цікаваць «рама». А неўзабаве і бамбардзіроўшчыкі з'явіліся. Свіст бомбаў, потым гулкі выбух. I ад сябра, і ад машыны не засталося нават і следу...
Дзяніс Іванавіч Сацута:
— Самы памятны эпізод? Успамінаецца самы крыўдны для мяне эпізод. Наступіла вясна 1945 г. Я быў сувязістам.
Было бачна, што хутка канец вайны, хутка перамога. I вось гарачы бой каля Одэра.
Мне і двум таварышам было даручана тэрмінова наладзіць сувязь. На разважанні часу не было. Утрох папаўзлі да мэты. Наўкола стаяла мёртвая цішыня. «Хутчэй! Хутчэй! Трэба выканаць задание, паку ль зацішша», — гэтай думкай жыў кожны з нас. Сувязь неўзабаве была наладжана. Пара назад! У гэты момант нас заўважылі — і пасыпаўся свінцовы дождж...
Ранение. Палявы медсанбат.
I вось цяпер, калі баявыя сябры дабіваюць ворага ў яго ўласным логаве, санітарны поезд імчыць, вязе мяне і іншых такіх няўдачнікаў у тыл, на Украіну, у горад Сумы. Ну, хіба ж не крыўдна пачуць пра капітуляцыю Германіі, пра перамогу на шпітальным ложку?
Дарэчы, праляжаў я на ім ледзь не паў- года.
Запісаў Г.Лагодзіч.
Рыгор Якаўлевіч Сінчук:
— Партызаніў тут, на Іванаўшчыне. А са жніўня 1944 г. — фронт. Мне пашанцавала быць сярод тых, хто прайшоў цяжкі шлях ад Беларусі да Берліна. Першае баявое хрышчэнне атрымаў недалёка, пад Ковелем. Пасля гэтага бою трапіў у шпіталь. Паправіўся — і зноў на фронт. Удзельнічаў у цяжкіх баях за вызваленне Варшавы. Тут атрымаў сваю першую ўзнагароду — медаль «За баявыя заслугі».
Неўзабаве мяне перавялі ў палкавую разведку. Першая аперацыя — як мы бралі «языка» за Віслай.
Пад покрывам ночы мы, шэсць разведчыкаў на чале з лейтэнантам, фарсіравалі Віслу. Група захопу даволі паспяхова справілася з фашысцкім кулямётчыкам: ён, як кажуць, і войкнуць не паспеў, як апынуўся ў руках разведчыкаў. Дзёрзкую аперацыю правяла і група прыкрыцця. Упэўніўшыся, што «язык» ужо недасягальны для ворага, разведчыкі закідалі бліндаж гранатам!, адпомсціўшы за сваіх загінуўшых таварышаў.
I вось новае заданне.
Перад нашымі войскамі стаяла важная задача: разграміць варожую групоўку паміж Віслай і Одэрам. Перад разведчыкам паставілі задачу: узяць варожага «языка». Я ўзяў сабе на дапамогу некалькіх салдат і ноччу мы накіраваліся да шашы. Два дні чакалі зручнага моманту. I вось нарэшце дачакаліся: на дарозе паказалася легкавая аўтамашына. Як толькі яна параўнялася з засадай, адкрылі агонь. Нам пашанцавала ўзяць у палон нямецкага афіцэра з важнымі дакументамі. За ўдзел у гэтай баявой аперацыі я быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Пазней з'явіўся яшчэ адзін ордэн Чырвонай Зоркі. Можа, самае памятнае тое, што я быў у ліку тых, хто ўварваўся ў Берлін, штурмаваў яго. За штурм ropaда атрымаў ордэн Славы III ступені.
Запісалі М.Божка, А.Каўко.
Іван Пятровіч Смялкоўскі:
— Мой баявы шлях пачаўся ў кастрычніку 1941 г. Першыя баі адбыліся на Калінінскім напрамку. Ваяваў у 36-й танкавай брыгадзе. Ржэў. Курская дуга. Вызваленне Кіева. Асабліва памятныя дні, калі баі ішлі за межамі СССР, калі нашы войскі вызвалялі гарады і сёлы Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхаславакіі.
Пасля салюта Перамогі мне давялося яшчэ ваяваць з Квантунскай арміяй у Манголіі і Маньчжурыі, каля сцен Порт- Артура. У Беларусь вярнуўся толькі ў канцы 1945 г.
Кліменцій Кліменцьевіч Снітавец:
— Наладзіў сувязь з партызанскімі групамі, збіраў звесткі аб руху варожых эшалонаў праз станцыю Янаў-Палескі, перадаў іх народным мсціўцам. У 1942 г. пачаў дапамагаць Мотальскай трупе партызан, а цераз іх — групе палкоўніка Львова са спец атрада № 25, якая дыслацыравалася ў Спораўскіх балотах. На сувязь прыходзіў да мяне йалітрук гэтага атрада Аляксандр Строеў.
Ад Строева я і атрымаў першае баявое задание: узарваць дэпо. Але як гэта зрабіць? Трэба было падкласці міну, якую мне даставілі (называлі яе «англійскай запальнічкай»), у машыннае аддзяленне. Але туды немагчыма было прайсці, бо немцы ўзмоцнена ахоўвалі дэпо. Так трымаў гэтую міну два тыдні.
Са мной працаваў на станцыі Рыгор Сіткавец. Родам ён з в. Галева Шнскага раё- на. Сябраваў я з ім, давяраў свае сакрэты. Рашыўся і расказаў пра гэта партызанскае задание. Удваіх намерыліся ўзарваць дэпо...
Далей падзеі адбываліся так. Аднойчы Сіткаўцу загадалі мыць паравозы. Не- прыкметна паклаў ён у адну са скрынак, у якой знаходзіліся розныя запчасткі, гэ- тую міну. Потым знік са станцыі і з'явіўся ў нас на хутары. Другога выйсця не было. Павячэралі. Я адправіў яго ў партызанскі атрад. Потым дзяцей і жонку Сіткаўца таксама адправілі ў лес.
Неўзабаве адбыўся страшэнны выбух. Дэпо і чатыры паравозы ўзляцелі ў паветра.
Пайшоў у партызаны. Быў на фронце, не на германскім, а на Далёкім Усходзе, ваяваў з Японіяй.
Аляксей Барысавіч Сямёнаў:
— Мяне накіроўваюць у авіяцыйную школу пілотаў у г. Валуйкі Курскай вобласці, якую неўзабаве пераводзяць у г. Майна, што непадалёку ад Ульянаўска. Будучы курсантамі, мы лавілі кожную навіну з фронту, прачэрчвалі на карце месцы цяжкіх баёў нашай арміі з фашысцкімі захопнікамі.
А навіны былі нядобрыя. Гітлераўскія дывізіі рваліся да Масквы, прагнулі выйсці на берагі Волгі. Пачаліся цяжкія баі за Сталінград. У ліпені 1942 г. нашу авія- школу тэрмінова накіроўваюць на фронт, на абарону Сталінграда ў складзе арміі, якой камандаваў генерал арміі Чуйкоў. Мужна змагаліся курсанты, абараняючы кожную пядзю зямлі, кожны дом, наверх, лесвічны пралёт. Фашысты штодзённа скідвалі на галовы савецкіх байцоў сотні авіяцыйных бомбаў, не змаўкала кананада, вылі сірэны. Але зламаць абарону горада гітлераўцам так і не ўдалося.
19 лістапада нашы войскі перайшлі ў наступление. А 22 лістапада пры штурме цэха № 4 завода «Чырвоны Кастрычнік» я атрымаў загад знішчыць агнявую кропку праціўніка. Тут я быў цяжка паранены.
Тылавы шпіталь. Дзень і ноч нас даглядалі клапатлівыя рукі ўрачоў. Пасля выздараўлення — зноў дарога на фронт.
Прымаў удзел у баях за вызваленне Украіны. Асабліва запомніліся цяжкія баі
па ліквідацыі Корсунь-Шаўчэнкаўскай групоўкі праціўніка ў раёне гарадоў Шпола, Сумела, Багуслаў, Канеў. Буйныя сілы ворага былі сканцэнтраваны на важным чыгуначным вузле станцыі Звенігарадок, дзе размяшчаліся вялікія харчовыя склады, многа тэхнікі. Нашай часці было загадана авалодаць станцыяй.
У гэтым баі я камандаваў батарэяй знішчальнага супрацьтанкавага дывізіёна. Некалькі дзён грымелі выбухі, кідаліся ў атаку байцы. Наша батарэя знішчыла два танкі, шэсць бронетранспарцёраў, многа аўтамашын і пяхоты. Сапраўдны гераізм праявілі ў гэтым баі артылерысты батарэі. За паспяховае выкананне задания нашай 94-й гвардзейскай дывізіі было прысвоена найменне «Звенігародская».
У складзе гэтай дывізіі я прымаў удзел у фарсіраванні Днястра, вызваленні Польшчы.
Толькі ў жніўні 1944 г. мне давялося зноў трапіць у авіяцыю. У складзе асоб- най авіяэскадрыллі пры пятай ударнай арміі я прымаў удзел у штурме Берліна.
Дарафей Іванавіч Трушко:
— Я вярнуўся з фронту, а мне кажуць, ты вярнуўся з таго свету. А здарылася вось што. Аплаквалі ў сакавіку 1945 г. бацькі свайго старэйшага сына, атрымаўшы на яго з фронту пахавальны ліст. Аднак жа я не загінуў. Батальён, у якім я служыў, першым уварваўся ў адзін з добраўмацаваных нямецкіх гарадоў Дойчкроне. Але неўзабаве яму давялося адступаць, а 37 байцоў батальёна, у тым ліку і я, засталіся ў горадзе, бо апынуліся закрытымі ў падзямеллі. Сем сутак знаходзіліся мы там без ежы і вады, пакуль нашы часці не занялі гэтую частку горада. Яшчэ цэлы тыдзень ішоў бой за кожную вуліцу, кожны дом. I толькі пасля таго, як горад быў узяты, я даведаўся, што штабны пісар адаслаў дамоў пахавальную... Я напісаў дадому, што я жыў- здароў. Але, мусіць, тое пісьмо недзе згубілася, што ў час вайны было звычайнай справай. Так бацькі і лічылі, што я загінуў на фронце, пакуль сам не з'явіўся дадому.
Запісаў І.Галяк.
Віктар Пятровіч Усачоў:
— На фронце памятны кожны дзень: ты жывеш, ты ідзеш наперад. Ідзеш не абы- куды, а да Берліна.
А самы памятны які?
Ну, хаця б той дзень —23 лютага 1945 г., калі святкавалі гадавіну Чырвонай Арміі. Дзе ж гэта было? Так, на падыходзе да дзяржаўнай граніцы Савецкага Саюза. Дзесьці паміж літоўскім гарадком Кібартай і ўсходнепрускім Эйткунін. 3 напружанымі баямі наша 128-я армія 3-га Беларускага фронту набліжалася да свяшчэнных рубяжоў нашай краіны. «Задавім фашысцкую гадзіну ў яго логаве» — такім быў аднадушны парыў у кожнага байца. Набліжаўся гэты жаданы момант.
Палітрукі яшчэ напярэдадні паведамілі воінам, што сёння яны вызваляюць апошні куток савецкай зямлі на гэтым участку фронту, зноў і навечна ўкапаюць пагранічныя слупы з гордым надпісам «СССР». Гэты дзень цяжка забыць. Раскацілася магутнае «Ура!», франтавыя сябры-таварышы цалаваліся, у многіх на вачах блішчалі слёзы.
А да гэтага дня, да той хвіліны, калі пераступіў граніцу, каб ісці далей, дабіваць фашызм, было многа горкіх хвілін. Менавіта на граніцы, але тады ў Перамышлі, на Украіне, пачалося маё баявое жыццё. Пакутлівыя дні адступлення, калі армія, увесь народ збіраліся з сіламі. Дзе толькі не ваяваў, у якіх толькі перапалках не пабываў! Ды і на ваенны лёс грэх наракаць: і пад бамбёжкамі быў, і пад артналётам, і пад перакрыжаваным варожым кулямётным агнём, аднак нават ніводнай драпіны не атрымаў. Здараецца ж на вайне і такое.
Вулічныя баі ў Берліне. Нічога не бачыў страшней за іх. Рота аўтаматчыкаў, якой я камандаваў, паўсутак выбівала немцаў з аднаго толькі пяціпавярховага дома. А колькі ў Берліне было такіх дамоў? I вайну я закончыў не ў Берліне, а ў Празе.
Запісаў М.І.Іваноў.
Васіль Сцяпанавіч Цімашук:
— ...Перамогу я сустрэў на Эльбе. Нават надвор'е адпавядала радаснаму настрою людзей. Сонечнае, веснавое. Нават не верылася, што неба цяпер будзе мірным. Хацелася дадому, рукі засумавалі па хлебаробскай працы. I раптам загад — здымацца на Далёкі Усход. Значыць, так трэба Радзіме. Значыць, не ўсіх яшчэ ворагаў знішчылі.
У жніўні 1945 г. Чырвоная Армія рушыла ў наступление супраць Квантунскай арміі. Я ўдзельнічаў у нялёгкіх баях у складзе 13-га пантонна-сапёрнага батальёна, фарсіравалі буйныя рэкі Маньчжурыі. Вельмі часта баявыя дзеянні ўскладнялія балотамі, крутымі сопкамі. Ды і самураі вызначаліся асаблівай лютасцю.
Адчайным было іх супраціўленне. Аднак мы ішлі ў бой з адзінай мэтай: хутчэй дабіць апошняга драпежніка...
Пасля разгрому мілітарысцкай Японіі служыў у Прыморскай ваеннай акрузе. Дамоў вярнуўся толькі праз два гады.
Пётр Васільевіч Чваркоў:
— У салдата на фронце ўвесь час pyx, змены. Мяняюцца яго званні, пасады, мяняюцца камандзіры яго падраздзялення, а само гэтае падраздзяленне могуць перакінуць на іншы ўчастак, перадаць іншай дывізіі, нават іншаму фронту. I пра кожны населены пункт, пра кожнае прозвішча, пра кожную падзею франтавога жыцця можна напісаць не адну старонку. Тым болып, калі ты на вайне ад яе пачатку да пераможнага завяршэння. Быў прызваны ў чэрвені 1941 г. Да верасня 1941 г. служыў у 61-м запасным стралковым палку (гэта Маскоўская ваенная акруга), быў радавым. Затым закончыў Тамбоўскае пяхотна-кулямётнае ваеннае вучылішча (1942), трапіў на Каўказ. Упершыню ў бой з ворагам устушу у чэрвені 1942 г. на р. Церак, быў у гэты час ужо камандзірам узвода процітанкавых ружжаў (ПТР) 383-й стралковай дывізіі. Дарэчы, тут, на Паўночным Каўказе, немцы былі спынены, затым адкінуты.
Наша дывізія фарміравалася ў Сярэдняй Азіі, у г. Тэрмез (Узбекістан). У маім узводзе ваявалі байцы дзесяці нацыянальнасцей, ваявалі, як адна сям'я, ваявалі з адзінай агульнай для ўсіх нас мэтай — вызваліць Радзіму, разграміць агрэсара. А гарады Туапсэ, Геленджык, Краснадар вызваляў ужо як камандзір кулямётнай роты 18-й арміі Чарнаморскай групы войскаў. Пасля чарговага ранения (а ўсяго за час вайны быў 4 разы паранены, двойчы кантужаны), пасля шпіталя быў накіраваны на курсы «Выстрал» у г. Тбілісі. Пасля іх заканчэння ўдзельнічаў у вызваленні Украіны ў складзе 8-й гвардзейскай арміі, якой камандаваў Васіль Іванавіч Чуйкоў. Гэта 3-і Украінскі фронт. Быў я камандзірам стралковай роты ў званні старшага лейтэнанта, затым капітана.
У чэрвені (у мяне ўсе важнейшыя падзеі на фронце чамусьці адбываліся ў чэрвені) 1944 г. нашу 8-ю гвардзейскую армію перадалі 1-му Беларускаму фронту. Мы напалі пад Ковель, дзе канцэнтраваліся галоўныя сілы для аперацыі «Баграціён» і наогул для поўнага вызвалення савецкай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У кастрычніку 1944 г. у Полыдчы быў цяжка паранены, лячыўся ў г. Саранск ажно да вясны 1945 г. 3 красавіка 1945 г. зноў на фронце. Вызваляў Аўстрыю. Быў памочнікам начальніка штаба палка па разведцы. Гэта ў 9-й гвардзейскай арміі. Там, у Аўстрыі, сустрэў доўгачаканы дзень Перамогі.
Запісаў В.М.Туркевіч.
Памяць: Гістарычны дакумент хроніка Іванаўскага района. – Мн.: БЕЛТА, 2000. -592 с.: іл