Вядучы 1: Добры дзень, паважаныя сябры!
Вядучы 2: Шчыра вітаем вас у нашай утульнай зале!
Вядучы 1. У фармаце сённяшняга свята Дня роднай мовы і літаратурнага брэйн-рынга “Беларуская мова – мелодыя сэрца” мы прапануем вам акунуцца ў чароўны свет роднай, мілагучнай, беларускай мовы.
Вядучы 2: 21 лютагаў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Заснаваны ЮНЕСКА з мэтай папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць.
Вядучы 1: Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яго з пашанай называюць люстэркам культуры і формай яе існавання. Родная мова з’яўляецца формай існавання і захавання народных традыцый, звычаяў, духоўных скарбаў, спосабам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры.
Вядучы 2: Мы — беларусы. Жывём у слаўнай, прыгожай краіне, якая горда называецца — Беларусь. Яна ў нас адна. Самая родная. Самая блізкая. Самая жаданая.
Наша краіна адметная сваёй прыродай, гісторыяй, культурай, традыцыямі. А яшчэ — гасціннасцю. І канешне ж — мовай. Багатай і зразумелай, мілагучнай і спеўнай, празрыстай і звонкай.
Вядучы 1: Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе – павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.
На роднай мове, створаны цудоўныя казкі, паданні, легенды, прыказкі, загадкі, у якіх праўдзіва паказвалася жыццё народа.
Вядучы 2: Слова роднае прабівала сабе дарогу праз палымяную дзейнасць лепшых сыноў нашай зямлі. З поўнай сілай заявіла наша мова аб сабе вуснамі Уладзіслава Сыракомлі, Паўлюка Багрыма, Францішка Багушэвіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Танка і інш.
Вядучы 1: Асаблівую ролю адыгрывае родная мова. Яна ёсць у кожнага чалавека, яе ён засвойвае з ранняга дзяцінства ад бацькоў, у сямейным асяроддзі, яна застаецца з ім на ўсё жыццё, на ёй ён мысліць, лёгка і прывычна выказвае свае думкі, пачуцці, праз яе ён усведамляе сваю прыналежнасць да пэўнага народа. Родная мова яднае народ, з’яўляецца адным з асноўных кампанентаў нацыянальнай свядомасці.
* * *
Скачивание доступно только для авторизованных пользователей сайта
Гучыць беларуская народная музыка. Госці і ўдзельнікі збіраюцца ў зале. Сцэна ўпрыгожана адпаведна тэме свята (беларускі арнамент, валошкі, каласы, бусел,словы “З любоўю да роднага слова!”)
(голас у запісе на фоне музыкі)
Спачатку было Слова.
І Слова было ў Бога.
І Слова было Бог.
А потым…узнікла мова.
І мова жыве ў Слове.
А ў словах жыве Бог.
Калі пакідаем мову,
Калі пакідаем Слова,
То нас пакідае Бог.
Боспачатку было Слова.
(Голас у запісе, харэаграфічная замалёўка)
Роднае слова, родная мова…Кожнаму чалавеку патрэбна нешта, што дапамагло б яму расказаць пра сябе, пра сваю сям’ю, краіну, і такім сродкам з’яўляецца мова. Як птушцы патрэбна шчабятанне, так і нам неабходна мова, Мова – гэта багацце, сапраўдны скарб і спадчына, якую можа перадаць бацька – сыну, маці – дачцэ. Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову.Роднае слова — гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет.Нам родная зямля дала ўсё, што патрэбна, а галоўнае – мову. Толькі мовай чалавек можа перадаць самыя розныя пачуцці: прызнацца ў каханні любаму чалавеку, ці матулі сказаць, як мы яе любім, ці прызнацца ў любові да роднай зямлі, да нашай Радзімы…
Муз. Нумар ”Наша Радзіма”
(вокальный ансамбль ”Солнышко” ДШИ)
Гучыць беларуская народная музыка.
Выхад вядучых
Вядучы 1: Добры дзень, паважаныя сябры! Мы рады вітаць усіх прыхільнікаў беларускага прыгожага пісьменства, усіх тых, хто прыйшоў сёння на свята беларускага роднага слова.
Вядучы 2: Селетні год для нас адметны, бо менавіта 2018 год абвешчаны годам малой Радзімы, і ў гэтым годзе на тэрыторыі нашай малой Радзімы, ў горадзе Іванава, пройдзе юбілейны 25 дзень беларускага пісьменства – свята роднай мовы.
Вядучы 1: Роднай — значыць любімай, дарагой, самай-самай...Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну нам засталася па-сапраўднаму ўнікальная мова.
Вядучы 2: Ці можна адчуваць сябе сапраўдным беларусам, грамадзянінам сваёй дзяржавы, калі не размаўляеш на мове? Напэўна, не. Некалі Францішак Багушэвіч казаў: «Мова — гэта «адзежа душы». Няхай жа душа беларускага чалавека нарэшце апранецца ў сваё адзенне, сатканае з такой прыгожай, звонкай беларускай мовы!
* * *
Скачивание доступно только для авторизованных пользователей сайта