Калькулятор расчета пеноблоков смотрите на этом ресурсе
Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net Самое современное лечение грыж

Літаратурна-музычная кампазіцыя

Вяд.1Добры дзень,паважаныя сябры!

Вяд.2 Прывітанне ўсім, хто шануе сваю родную Беларусь! 3 днем Незалежнасці вас, з 72-й гадавінай вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Вяд.1Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь увасабляе для ўсіх нас сілу духу, вольнадумства, вернасць Айчыне, нацыянальныя традыцыі беларускага народа.

Вяд.2Вітаюцябе, Беларусь мая родная!

Вітаюцябе, незалежны мой край

Вітаю і Вас, людзідобрыя

Хтошчыра, аддана так любіць свой край.

Вяд.1Беларусь... Есць такая зямля!

Вяд.2 Белая Русь...  Гэта залатыя палі збажыны з сінімі вочкамі васількоў. Светлыя ад бяроз гаі,  поўныя птушынага звону, і пушчы, падобныя на храмы, дзе горда нясуць свае кароны алені. Гэта бясконцыя рэкі, у якіх плешчуцца бабры і рыба на захадзе сонца, і гэта амаль адзінаццаць тысяч азёр, чыстых, як усмешка дзіцяці.

Вяд.1Беларусь! Зямля нашых дзядоў і прадзедаў! Мы ганарымсятабою, мы любімцябебясконца.

Чытальнік:Усямувядомы свету

Наш руплівы край здавён.

Тут на сонечных палетках

Сеюцьбульбу, жыта, лён.

Тут Дняпробяжыцьпавольна,

Сож, Бярэзіна, Дзвіна,

Прыпяць, Шчара, Свіслач, Нёман,

Вілля, Піна, Буг, Дзясна...

Тут крыштальныяазёры

Нарач, Свіцязь, Снуды, Свір.

Полацк — наш найпершы горад,

Віцебск, Тураў, Кобрын, Мір.

Тут умельцы вырабляюць

Слаўнытрактар «Беларусь».

Тут ствараюцца «БелАЗы»,

Трохсоттоннывязуць груз.

Тут сыны ляцяць у космас,

Песніматчыныпяюць...

Гэты край наш найдзівосны

Беларуссю ўсе завуць.

(Міхась Пазнякоў. «Беларусь» )

Музычны нумар

Вяд.2 Стаіць наша краіна на скрыжаванні шляхоў і вятроў, ніводная навала не мінулаяе. Сюдыпаўзліхмары з поўначы і поўдня, з захаду і ўсходу. Супрацьнашайзямліпадымалімячы, закутыя ў браню, нахабныярыцары-крыжакі, нікім не пераможаныятатара-манголы, узброеныя да зубоўфашыстоўскіяваякі. Але ні разу зямля наша не скарылася, не паднеславорагу хлеб-соль. Абараняліяе, палівалісваёйкрывёюлепшыя сыны твае.

* * *

Чытальнік:Япазнаю вас лугі, пералескі.

Бы і не было ў маімсэрцытугі.

Я пазнаюцябе, Янаў - Палескі

Мой гарадокназаўждыдарагі.

Iнараджаюцца быццам бы занава

Iпачынаюць з табою расці

Янаў - Палескі, мой родны Іванава

Самы жаданы ў жыцці.

Вяд.1Жыве, дыхае, працуе, раскашуе пад летнім сонейкам старажытнае і сучаснае мястэчка – Янава, першы успамін аб якім адносіцца да 1423 года,  калі на яго месцы стаяла яшчэ невялікая вёсачка Порхава.

Вяд.2Доўгі час Янава заставалася глухім куточкам Палесся, але водгукі розных падзей гісторыі даходзілі і сюды. Іванаўцы не толькі сведкі, але і актыўныя ўдзельнікі ратных подзвігаў нашых продкаў.

Вяд.1  Актыўны ўдзел прынялі мясцовыя жыхары у першай рускай рэвалюцыі 1905-1907 гадоў, змагаліся яны супраць кайзераўскіх і польскіх акупантаў.

Вяд.2Вызваленне прынёс верасень 1939 года. Хлебам і соллю, песнямі і музыкай сустракалі Іванаўцы Чырвоную Армію. Думкі людзей  былі аб новым жыцці.

Вяд.1Але прыйшоўшае сюды новае, шчаслівае жыццё было парушана вайной з гітлераўскай Германіяй. Больш як 5 тысяч жыхароў раёна загінула ў баях за родны край. Памяць пра слаўных герояў жыве ў нашых сэрцах.

Вяд.2У 1965 годзе Іванава становіцца цэнтрам раёна, а ў 1971 годзе  набывае статус горада. А праз некалькідзесяцігоддзяўІванавапераўтварыласяваўтульныпрасторны    гарадок з насельніцтвамзвыш 15тысяч чалавек. I ўсім тым, што мы маем зараз.

Чытальнік: Над палескай зямлёй

Беларускіх палёў

Горад крылы ўзняў чысціні,

І сваёю душой

Шчырай і маладой,

Ён стварае гісторыі дні.

Людзі працай жывуць,

* * *

 

 

 

Скачивание доступно только для авторизованных пользователей сайта