Да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Ф.І.Панфёрава адбылася конкурсна-гульнявая праграма «Пагуляем у роднае слова». На мерапрыемства былі запрошаны вучні восьмых класаў сярэдняй школы №2.
У конкурсе прымалі удзел дзве каманды “Эрудыт” і “Мудрацы”. Ацэньвала праграму кампетэнтнае журы. Пад час конкурсаў дзеці пазнаёміліся з беларускімі прыказкамі і прымаўкамі, разгадвалі шарады, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую. Перамагла каманда “Мудрацы”.